Паісій Хілендарскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паісій Хілендарскі
Паисий Хилендарски
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1722[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1773[1][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці святар, гісторык, пісьменнік
Мова твораў балгарская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паісій Хілендарскі (балг.: Паисий Хилендарски, у свеце Пенка або Пётр; каля 1722, Банска1773, Амбеліна) — балгарскі асветнік, святы, іераманах Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы, аўтар кнігі «Славяна-балгарская гісторыя пра народы і цароў балгарскіх», сыграўшы  вялікую культурную ролю ў жыцці балгарскай нацыі. Лічыцца адным з заснавальнікаў Балгарскага адраджэння, заклікаў да вызвалення балгараў ад турэцкага прыгнёту.

Біяграфія

Біяграфічныя звесткі аб жыцці Паісія Хілендарскага вычэрпваюцца вытрымкамі з яго галоўнай працы «Славяна-балгарская гісторыя» (Исторїѧ славѣноболгарскаѧ). Мяркуюць, што Паісій нарадзіўся каля 1722 года ў раёне горада Банскa, адкуль паходзіў ягоны бацька. Не атрымаўшы ніякай адукацыі, у 1745 годзе ён выдаляецца ў манастыр Хіландар (адзін з Афонскіх манастыроў у Грэцыі), дзе быў узведзены ў сан іераманаха.

Збіраючы доўгія гады матэрыялы для сваёй кнігі, пабываў нават у Германіі. Напісанне балгарскай гісторыі завяршыў у 1762 годзе ў Заграфскім манастыры  (руск.).

Памёр у 1773 годзе ў раёне сённяшняга Асенаўграда.

Творчасць

Славяна-балгарская гісторыя

Паісій Хілендарскі сваёй асобай увасабляе пераход Балгарыі ад Сярэднявечча да эпохі нацыянальна-культурнага адраджэння, руху на карысць вызвалення Балгарыі ад Турэцкай залежнасці. Беручы пад увагу час стварэння «Славяна-балгарскай гісторыі», учынак Паісія — сапраўдны подзвіг. Пад уплывам пачуццяў патрыятызму і трывогі за будучыню ўласнага народа, ён імкнецца выклікаць у балгар адчуванне нацыянальнай годнасці і гонару за сваю краіну, прыводзіць у прыклад дзейнасць святых братоў-асветнікаў Кірыла і Мяфодзія. Ацэньваючы дзейнасць першых славянскіх апосталаў, Паісій працягвае сярэднявечную традыцыю незвычайнага пакланення перад Салунскімі братамі, якія з'яўляліся вястунамі заснаваня багатай стара-балгарскай культуры.

Самая вядомая фраза кнігі

«Чаму ты саромеешся называцца балгарынам і не чытаеш на сваёй мове?»

так ці інакш пазначае мэты аўтара, які гаворыць пра небяспеку «элінізацыі Балгарыі. Кніга складаецца з некалькіх раздзелаў: дзвух ўвядзенняў, некалькіх частак, прысвечаных найважнейшым гістарычным падзеям, раздзела аб дзейнасці Кірыла і Мяфодзія, званых настаўнікамі славян, главы, якая апавядае аб асноўных Балгарскім святых, а таксама эпілогу.

Першая рукапісная копія кнігі Паісія была зроблена ў 1765 Сафроніям Врачанскім  (руск.) і пасля неаднаразова перапісвалася і перадрукоўваўся ў Балгарыі. Чарнавік «Славяна-балгарскай гісторыі» пасля доўгіх гадоў спрэчак быў вернуты ў Грэцыю прэзідэнтам Балгарыі Пятром Стаянавым.

Прызнанне

Кананізаваны Кананізаваны Балгарскай праваслаўнай царквой у 1962 годзе.

У гонар Паісія названыя Плоўдзіўскі ўніверсітэт і матэматычная гімназія ў Сафіі. Пастановай урада Балгарыі ад 28 ліпеня 2000 была заснаваная ўзнагарода Св. Паісія Хілендарскага, якая прысуджаецца штогод дзеячам культуры, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Балгарыі. Таксама Паісій Хілендарскі намаляваны на дзяржаўнай банкноце вартасцю ў два балгарскіх лёва. У 2015 годзе выпушчаная біметалічная манета вартасцю ў два балгарскіх лёва.

Зноскі

  1. а б Paissi von Chilendar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paisij Hilendarski // opac.vatlib.it
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Paisij Hilendarski // ArhivX LOD

Літаратура

  • Паисий Хилендарски и неговата епоха. София, 1962.
  • Никитин С. А Паисий Хилендарский и современная ему южнославянская историография // Славянское источниковедение. М., 1965.
  • Конобеев В. Д. Българското националноосвободително рух. Идеология, программа, развитие. София, 1972.
  • Хрыстов Хр. Паисий Хилендарски. София, 1972.

Спасылкі