Элізабет Блэкбёрн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элізабет Блэкбёрн
англ.: Elizabeth Helen Blackburn
Элізабет Блэкбёрн у сакавіку 2009 года
Элізабет Блэкбёрн у сакавіку 2009 года
Дата нараджэння 26 лістапада 1948(1948-11-26)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, малекулярны біёлаг, біяхімік, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера Цытагенетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі па эканоміцы[d] (XX стагоддзе)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фрэдэрык Сенгер
Вядомыя вучні Кэрал Грэйдэр
Вядомая як адкрыла целамеразу
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне, (2009)
Сайт blackburnlab.ucsf.edu (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элізабет Элен Блэкбёрн (анг. Elizabeth Helen Blackburn; 26 лістапада 1948, Хобарт, Аўстралія) — амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009) сумесна з Кэрал Грэйдэр і Джэкам Шостакам з фармулёўкай "за адкрыццё механізмаў абароны храмасом целамерамі і фермента целамеразы" па тэорыі, прапанаванай у 1971 годзе прапанаванай Аляксеем Алоўнікавым.

Біяграфія

Нарадзілася 26 лістапада 1948 у горадзе Хобарт, Аўстралія ў сям'і практыкуючых урачоў (Harold і Marcia).

Адукацыу атрымала ва Універсітэце Мельбурна (Аўстралія), дзе атрымала ступені бакалаўра (B.Sc., 1970) і магістра (M.Sc., 1972), а таксама ў Darwin College, Cambridge.

Доктарскую ступень (Ph. D.) атрымала ў 1975 годзе ў Кембрыджскім універсітэце, Англія, а ў 1975-1977 гадах працавала ў галіне малекулярнай і клетачнай біялогіі ў Ельскім універсітэце (Канектыкут, ЗША).

У 1978 годзе Блэкбёрн паступіла на працу ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, Department of Molecular Biology.

У 1985 годзе Блэкбёрн разам з Кэрал Грэйдэр адкрыла фермент целамеразу.

У 1990 годзе яна перайшла на працу ў Department of Microbiology and Immunology ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска (UCSF), дзе ўзначальвала гэты аддзел з 1993 па 1999.

У 2007 годзе, Блэкбёрн была названая часопісам Time Magazine сярод 100 найбольш уплывовых людзей свету (100 Most Influential People in The World).

Акадэміі і таварыствы

Зноскі

  1. Elizabeth Blackburn // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Elizabeth Helen Blackburn // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. а б http://www.salk.edu/news-release/nobel-laureate-elizabeth-blackburn-named-salk-institute-president/ Праверана 5 снежня 2017.
  5. http://www.nasonline.org/member-directory/members/64209.html Праверана 5 снежня 2017.
  6. Fellows Directory

Спасылкі

Шаблон:Biologist-stub