Альберт Аляксеевіч Разін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберт Аляксеевіч Разін
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1940
Месца нараджэння Кузюмава, СССР
Дата смерці 10 верасня 2019
Месца смерці Іжэўск, РФ
Грамадзянства СССР/РФ
Род дзейнасці этнограф, сацыёлаг, філосаф, актывіст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Філасофія
Месца працы Удмурцкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень Кандыдат філасофскіх навук
Навуковае званне Дацэнт
Альма-матар Удмурцкі Дзяржаўны Педагагічны Інстытут
Вядомы як Даследаванні удмурцкага этнасу
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Альберт Аляксеевіч Разін (12 чэрвеня 1940, с. Кузюмава, СССР10 верасня 2019, Іжэўск, Удмуртыя, Расія) — удмурцкі навуковец і грамадскі дзеяч. Абаронца удмурцкай мовы ад знікнення. Заслужаны навуковец Удмурцкай Рэспублікі. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Працаваў у Саюзе навукоўцаў Удмуртыі.

10 верасня 2019 года ў Іжэўску (Удмуртыя, Расія) Альберт Разін з выкарыстаннем бензіну здзейсніў акт самаспалення перад будынкам мясцовага Дзяржсавета. Разін трымаў плакат з цытатай дагестанскага паэта Расула Гамзатава : „І калі мая мова знікне заўтра, то я гатовы памерці сёння“. Альберт Разін атрымаў амаль 100% апёкаў цела, быў шпіталізаваны ў цяжкім стане і памёр у шпіталі праз некалькі гадзін[1].

Грамадская дзейнасць

Альберт Разін быў адным з заснавальнікаў лабараторыі нацыянальных стасункаў Удмурцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (УДУ). У 1992 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Інстытута Чалавека УДУ, быў яго дырэктарам[2], пакуль штат не быў амаль цалкам скарочаны. З таго часу стаў актывістам руху «Удмурт Кенеш». Разін змагаўся, каб дзеці вывучалі удмурцкую мову і не забывалі яе. Раней рыхтаваў зварот да дэпутатаў Дзяржсавета пад назвай «Удмурцкая нацыянальнасць знікае»[3].

Альберт Разін быў адным з навукоўцаў, якія ўлетку 2018 года звярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Дзяржаўнага савету Удмуртыі Аляксея Прасолава і дэпутатаў з патрабаваньнем не падтрымліваць законапраект аб вывучэньні моў у школах, які пагаршаў статус удмурцкай мовы[4].

10 верасня 2019 года здзейсніў акт самаспалення[4].

Водгукі

Украінскі крымскататарскі палітык, былы старшыня Меджлісу крымскататарскага народу Мустафа Джэмілеў:

" Па-першае, хацеў бы перадаць шчырыя спачуванні Удмурцкаму народу ў сувязі з трагічнай гібеллю патрыёта сваёй Радзімы, свайго народа. Па-другое, горка, вядома. Але гэта ў той жа час дае падставы да аптымізму — калі ў народа ёсць такія людзі як Разін, то ўдмурцкая мова не загіне. А тое, што адбылося — гэта наступства шавіністычнай русіфікатарскай палітыкі Расійскай Федэрацыі, якая ў цяперашні час значна горш, чым нават пры савецкай уладзе. Вельмі шкада.[5]
"

Спікер эстонскага парламента Хен Пылуаас:

" Вельмі шкада, што нашы роднасныя народы ў Расіі павінны такім чынам адстойваць права на родную мову. У 2020 годзе ў эстонскім Тарту адбудзецца Сусветны кангрэс фіна-вугорскіх народаў, дзе, безумоўна, будуць старанна разгледжаныя моўныя праблемы. Моўныя пытанні фіна-вугорскіх народаў, несумненна, важныя на з'ездзе. Гэты канкрэтны выпадак будзе адной з тэм у хадзе абмеркаванняў. Мы яшчэ раз выказваем спачуванні родным і блізкім.[6]
"

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Зноскі