Аляксей Іванавіч Абрыкосаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Іванавіч Абрыкосаў
руск.: Алексей Иванович Абрикосов
Дата нараджэння 6 (18) студзеня 1875
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1955(1955-04-09)[1] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў
Род дзейнасці патолагаанатам, аўтар
Навуковая сфера паталагічная анатомія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Сталінская прэмія — 1942
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Іванавіч Абрыко́саў[2] (руск.: Алексей Иванович Абрикосов; 6 (18) студзеня 1875, Масква — 9 красавіка 1955, Масква) — вучоны, урач-патолагаанатам, акадэмік Акадэміі навук СССР (1939), правадзейны член Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), член-карэспандэнт Польскай акадэміі навук, Герой Сацыялістычнай Працы (1945).

Біяграфія

А. А. Абрыкосаў нарадзіўся ў Маскве, у сям’і прадпрымальнікаў Абрыкосавых. У 1894 годзе скончыў прыватную гімназію Крэймана, у 1899 годзе — медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў урачом у Маскве, з 1900 года ў Стара-Екацярынінскай бальніцы. З 1902 года — памочнік празектара на кафедры паталагічнай анатоміі Маскоўскага ўніверсітэта. У 1904 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О первых анатомических изменениях при начале легочного туберкулеза». У 1904—1918 гг. прыват-дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта і адначасова ў 1904—1911 гг. празектар Марозаўскай дзіцячай бальніцы, у 1904—1916 гг. — выкладчык у Маскоўскай зубаўрачэбнай школе. У 1918—1920 гг. А. А. Абрыкосаў на пасадзе загадчыка кафедрай паталагічнай анатоміі 2-а Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1920—1930 гг. прафесар медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, у 1924—1930 гг. — дэкан медыцынскага факультэта ўніверсітэта, з 1930 года — 1-а Маскоўскага медыцынскага інстытута. У 1944—1951 гг. А. А. Абрыкосаў на пасадзе дырэктара Інстытута нармальнай і паталагічнай марфалогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР.

Памёр А. А. Абрыкосаў ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць

А. А. Абрыкосаву належаць навуковыя працы па марфалогіі туберкулёзу, алергічных рэакцыях, сепсісе, ранавых інфекцыях, паталогіі вегетатыўнай нервовай сістэмы і інш. Апублікаваў больш за 100 навуковых прац і шэрагу падручнікаў. Таксама вядомы тым, што выканаў першае бальзаміраванне цела У. І. Леніна, кіраваў ускрыццём целаў М. В. Фрунзэ, У. М. Бехцерава, В. У. куйбышава, В. П. Нагіна. У час Вялікай Айчыннай вайны зрабіў значны ўклад у развіццё ваенна-палявой хірургіі.

Адзін са стваральнікаў і галоўны рэдактар часопіса «Архив патологии» (1935).

Сярод апублікаваных прац:

  • Частная патологическая анатомия: 2 изд., вып. 1—2. — М., Л., 1947.
  • Основы общей патологической анатомии: 9 изд. — М., 1949.
  • Основы частной патологической анатомии: 4 изд. — М., 1950.

Узнагароды і званні

Памяць

  • Помнік перад будынкам 1-а Маскоўскага медыцынскага інстытута, дзе працаваў А. А. Абрыкосаў.
  • У памяць аб вучоным названы адзін з завулкаў у Маскве. У завулку ўстаноўлены бюст.
  • Мемарыяльная дошка на доме, у якім жыў А. А. Абрыкосаў у 1948—1955 гг.

Зноскі

  1. Абрикосов Алексей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.

Літаратура

Спасылкі