Тры колеры: Белы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:58, 14 снежня 2019, аўтар StachLysy (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Фільм |Арыгінальная назва = {{lang-fr|Trois couleurs: Blanc}}<br />{{lang-pl|Trzy kolory: Biały}} |Папярэдні фільм = «''...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Тры колеры: БелыM:
фр.: Trois couleurs: Blanc
польск.: Trzy kolory: Biały
Жанр драматычны фільм[3][4][…], рамантычны фільм[3][5][…] і артхаус
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія France 3[d] і Canal+
Працягласць 91 ± 1 хв.
Зборы 1 251 427 $[9] і 1 237 219 $[9]
Краіна
Мова польская, французская і руская
Год 26 студзеня 1994[1], 24 сакавіка 1994[2], 1994, 25 лютага 1994[1] і 10 чэрвеня 1994[1]
Папярэдні фільм «Тры колеры: Сіні»
Наступны фільм «Тры колеры: Чырвоны»
IMDb ID 0111507

«Тры ко́леры: Бе́лы» (фр.: Trois couleurs: Blanc, польск.: Trzy kolory: Biały) — мастацкі фільм 1994 года, пастаўлены польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Галоўныя ролі выканалі Збігнеў Замахоўскі і Жулі Дэльпі[10].

«Белы» з’яўляецца другой часткай трылогіі «Тры колеры». Паводле задумы аўтараў сцэнарыя Кшыштафа Кеслёўскага і Кшыштафа Пясевіча кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам акцэнтуе ўвагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Тэма фільма «Тры колеры: Белы» — роўнасць.

Прэм’ера фільма адбылася 26 студзеня 1994 года ў Францыі[11]. 15 лютага «Белы» быў паказаны ў межах конкурснай праграмы 44-га[en] Берлінскага кінафестывалю, дзе быў адзначаны «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру[12]. Апроч таго фільм быў удастоены намінацыі на Еўрапейскую кінапрэмію за найлепшы фільм Перайсці да раздзела «#Узнагароды».

Анатацыя

Пасля разводу са сваёй жонкай-францужанкай Дамінік (Жулі Дэльпі) польскі цырульнік Караль (Збігнеў Замахоўскі) аказваецца адзін на парыжскіх вуліцах — без грошай і пашпарта. Дзякуючы выпадковай сустрэчы з суайчыннікам яму ўдаецца вярнуцца ў Польшчу. Там Караль разумее, што не можа забыцца на жонку, і ў яго нараджаецца ідэя. Ён праварачвае некалькі паспяховых аперацый на чорным рынку, і атрымлівае дастаткова грошай для таго, каб прыступіць да ажыццяўлення свайго плана. Паставіўшы на кон усё, што ў яго ёсць, Караль яшчэ не ведае, чым усё гэта скончыцца…

Крытыка

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт у сваім першапачатковым аглядзе 17 чэрвеня 1994 года адзначыў фільм 3,5 зоркамі з 4[13]. Аднак пазней, 9 сакавіка 2003 года выпусціў новую рэцэнзію, у якой удастоіў усю трылогію «Тры колеры» 4 зорак і змясціў яе ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[14].

Узнагароды

Кінапрэмія / Кінафестываль Дата і месца Катэгорыя / Узнагарода Намінант Вынік Сп.
44-ы[en] Берлінскі кінафестываль 1010.02.1994
Берлін
«Залаты мядзведзь» Кшыштаф Кеслёўскі Намінацыя
«Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую рэжысуру[en] Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
7-я прэмія «Фелікс» 27.11.1994
Берлін
Найлепшы еўрапейскі фільм Кшыштаф Кеслёўскі Намінацыя [15]

Зноскі

  1. а б в Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  2. http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=5968 Праверана 18 сакавіка 2018.
  3. а б в http://www.imdb.com/title/tt0111507/ Праверана 9 красавіка 2016.
  4. а б http://www.filmaffinity.com/es/film311623.html Праверана 9 красавіка 2016.
  5. http://www.adorocinema.com/filmes/filme-85307/ Праверана 9 красавіка 2016.
  6. а б в г http://stopklatka.pl/film/trzy-kolory-bialy Праверана 9 красавіка 2016.
  7. а б в г д е ё https://web.archive.org/web/20200329091434/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/three-colours-white.5389 Праверана 29 сакавіка 2020.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав http://www.imdb.com/title/tt0111507/fullcredits Праверана 9 красавіка 2016.
  9. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  10. Trois couleurs: Blanc (1994) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 снежня 2019.
  11. Trois couleurs: Blanc — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 снежня 2019.
  12. Trois couleurs: Blanc — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 снежня 2019.
  13. Роджэр Эберт.. White movie review & film summary (1994) — Roger Ebert (англ.). Роджэр Эберт (17 чэрвеня 1994). Праверана 14 снежня 2019.
  14. Роджэр Эберт.. Three Colors Trilogy: Blue, White, Red Movie Review — Roger Ebert (англ.). Роджэр Эберт. (9 сакавіка 2003). Праверана 14 снежня 2019.
  15. European Film Academy: Nominations 1994 (англ.). Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 14 снежня 2019.

Літаратура

Кнігі

Знешнія спасылкі