Аляксандр Уладзіміравіч Джыгера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:30, 12 студзеня 2020, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (падоўжыў кантракт)
Футбол
Аляксандр Джыгера
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Джыгера
Нарадзіўся 15 красавіка 1996(1996-04-15)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 170 см[2]
Вага 60 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смалявічы
Нумар 49
Клубная кар’ера[* 1]
2013 — 2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 16 (0)
2015   Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 13 (2)
2017   Беларусь Дняпро (Магілёў) 13 (1)
2018   Беларусь Прамень (Мінск) 14 (2)
2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 15 (1)
2019 — Беларусь Смалявічы 14 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (0)
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2016 — 2018 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018

Аляксандр Джыгера (нар. 15 красавіка 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смалявічы».

Кар’ера

Клубная

Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2013 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 годзе выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.

З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 4 красавіка 2015 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць гродзенскага «Нёмана» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. 18 чэрвеня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Віцебска» (4:0). У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Зорцы-БДУ»[3], дзе трывала гуляў у аснове.

Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[4]. Перадсезонную падрыхтоўку ў пачатку 2016 года праходзіў з асноўнай камандай, але сезон пачаў у дублі барысаўчан, часам прыцягваўся да кубкавых матчаў. З лета стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену. 21 верасня 2016 года, выйшаўшы ў стартавым складзе матча 1/8 Кубка Беларусі супраць «Іслачы», забіў 2 галы, чым дапамог БАТЭ атрымаць перамогу з лікам 4:2.

У першай палове сезона 2017 згуляў за БАТЭ ў 8 матчах чэмпіянату, звычайна выходзячы на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду магілёўскаму «Дняпру»[5]. У першым жа матчы за новы клуб, 23 ліпеня, забіў гол у браму мінскага «Дынама» (выніковы лік 1:0), чым дапамог магіляўчанам прайсці ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі. У складзе «Дняпра» стаў асноўным атакуючым паўабаронцам, аднак у канцы сезона страціў месца ў стартавым складзе і стаў выхадзіць на замену.

У студзені 2018 года, вярнуўшыся з арэнды, стаў трэніравацца з БАТЭ, аднак не трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 года далучыўся да мінскага «Промня», якім неўзабаве быў арандаваны на сезон 2018. У першай палове сезона нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе, з ліпеня амаль перастаў выхадзіць на поле. У студзені 2019 года стала вядома пра тое, што паўабаронца па заканчэнні арэнды пакінуў «Прамень»[6], а неўзабаве барысаўскі клуб абвясціў аб развітанні з Джыгерам па заканчэнні кантракта[7].

Пасля зыходу з БАТЭ трэніраваўся з «Мінскам» і «Белшынай», а ў лютым 2019 года стаў іграком мінскага «Тарпеда»[8]. Быў асноўным паўабаронцам тарпедаўцаў. У ліпені 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[9], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе, дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[10].

Міжнародная

У 2013—2014 гадах гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

7 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Славакіі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль БАТЭ Беларусь 15 2
2014 дубль БАТЭ Беларусь 28 2
2015 (1) Д1 БАТЭ Беларусь 1 0
2015 (2) Д2 Зорка-БДУ Беларусь 13 2
2016 Д1 БАТЭ Беларусь 7 0
2017 (1) Д1 БАТЭ Беларусь 8 0
2017 (2) Д1 Дняпро Беларусь 13 1
2018 Д1 Прамень Беларусь 14 2
2019 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 15 1
2019 (2) Д2 Смалявічы Беларусь 14 3

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Склад ФК Смалявічы