Вараб’ёўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:54, 9 мая 2020, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад) (крыніца — be-tarask:Вараб’ёўскі раён)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Вараб’ёўскі раён
Воробьёвский район
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Варонежскую вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Вараб’ёўка
Дата ўтварэння 1928
Насельніцтва
  • 16 016 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Плошча
  • 1 236 км²
Вараб’ёўскі раён на карце
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вараб’ёўскі раён (руск.: Воробьёвский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Вараб’ёўка.

Геаграфія

Вараб’ёўскі раён мяжуе з Бутурлінаўскім, Калачэеўскім, Новахапёрскім і Паўлаўскім раёнамі. Плошча раёна складае 1236 км².

Гісторыя

Вараб’ёўскі раён быў утвораны 30 чэрвеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.

Насельніцтва

Асноўнай прычынай зніжэння колькасці з'яўляецца натуральнае і механічнае змяншэнне насельніцтва. У 2014 годзе колькасць памерлых у 2,1 разы перавышала нараджальнасць, колькасць прыбыўшых больш чым у 3 разы ніжэй за колькасці тых, хто выехаў з раёна.

Эканоміка

Асноўным напрамкам вытворчай дзейнасці раёна з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць.

Зноскі

Спасылкі