Паўднёвасаамская мова
Паўднёвасаамская мова | |
---|---|
Саманазва | Åarjelsaemien gïele |
Краіны | Нарвегіі, Швецыі |
Рэгіёны | Нарвежскія фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэлаг, Нур-Трондэлаг, Нурлан, шведскія лены Даларна, Емтланд, Вестэрботэн |
Афіцыйны статус |
камуна Сноса (Нур-Трондэлаг) мова нацменшасці |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Sámi Giellagáldu[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | 500 чалавек[1] |
Статус | сур’ёзная пагроза[d][2] |
Класіфікацыя | |
Уральская сям’я |
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | sma |
ISO 639-3 | sma |
WALS | scs |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 414 |
Ethnologue | sma |
ELCat | 5389 |
IETF | sma |
Glottolog | sout2674 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Паўднёвасаа́мская мова — адна з саамскіх моў, на якой размаўляюць саамы ў нарвежскіх фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэлаг, Нур-Трондэлаг, Нурлан і шведскіх ленах Даларна, Емтланд, Вестэрботэн. З усіх саамскіх моў знаходзіцца на крайнім паўднёвым захадзе арэалу распаўсюджання гэтых моў.
З усіх 2000 паўднёвых саамаў валоданне мовай адзначаюць толькі 500 чалавек. Мова хутка знікае.
Характарыстыка мовы
Пісьмовасць
Мова з'яўляецца адной з шасці саамскіх моў, якая мае афіцыйна зацверджаную пісьмовасць. Нягледзячы на гэта, літаратуры на паўднёвасаамскай мове існуе вельмі мала. Выдадзены паўднёвасаамска-нарвежскі слоўнік.
Сучасны паўднёвасаамскі алфавіт.
А а | B b | D d | E e | F f | G g | H h | I i |
Ï ï | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
R r | S s | T t | U u | V v | Y y | Æ æ/Ä ä | Ø ø/Ö ö |
Å å |
Літары Æ æ і Ø ø ўжываюцца ў Нарвегіі, Ä ä, Ö ö — у Швецыі, што звязана з калькаваннем з тамтэйшых дзяржаўных моў, нарвежскай і шведскай.
Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Zz выкарыстоўваюцца пры напісанні словаў замежнага паходжання.
Спасылкі
- Sørsamisk grammatikk (нарв.)
- Samisk ordboks-og terminologiportal (нарв.), (фін.), (англ.)
Зноскі
- ↑ Saami, South. A language of Sweden, Ethnologue (англ.)
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.