Юрый Сяргеевіч Казлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:41, 12 верасня 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Футбол
Юрый Казлоў
Поўнае імя Юрый Сяргеевіч Казлоў
Нарадзіўся 21 мая 1991(1991-05-21)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см[2]
Вага 88 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2008 — 2011 Беларусь Мінск 0 (0)
2008   Беларусь Мінск-2 9 (0)
2011   Беларусь Камунальнік (Слонім) 15 (1)
2014 — 2018 Беларусь Прамень (Мінск) 121 (38)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 19 (2)
2020 — Беларусь Слуцк
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2020.

Юрый Казлоў (нар. 21 мая 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Другой лізе і за дубль. У 2011 годзе адгуляў палову сезона ў арэндзе за слонімскі «Камунальнік», пасля чаго прыняў рашэнне завяршыць прафесійную кар’еру. Працаваў у Мінску ў розных сферах[3].

Разам з асноўнай працай гуляў у мінскай аматарскай лізе АЛФ, а ў 2014 годзе далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, стаў адным з лідараў каманды. У сезоне 2017 дапамог мінскаму клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[4]. Пасля сыходу з клуба Аляксандра Козела стаў таксама капітанам каманды.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў капітанам і адным з асноўных ігракоў магілёўскай каманды, яго гол у браму «Тарпеда-БелАЗ» быў прызнаны найлепшым у чэмпіянаце Балерусі 2019, аднак гэта не здолела выратаваць «Дняпро» д вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года перайшоў у «Слуцк»[5].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д3 Мінск-2 Беларусь 9 0
2009 дубль Мінск Беларусь 24 0
2010 дубль Мінск Беларусь 29 2
2011 (1) Д3 Камунальнік Беларусь 15 1
2014 Д3 Прамень Беларусь 26 6
2015 Д3 Прамень Беларусь 23 8
2016 Д2 Прамень Беларусь 20 5
2017 Д2 Прамень Беларусь 27 16
2018 Д1 Прамень Беларусь 25 3
2019 Д1 Дняпро Беларусь 19 2

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[6].

Зноскі

Спасылкі