Гертруда Бэл Элаян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:51, 4 кастрычніка 2020, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (афармленне)
Гертруда Бэл Элаян
англ.: Gertrude Belle Elion
Дата нараджэння 23 студзеня 1918(1918-01-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1999(1999-02-21)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, хімік, біяхімік, фармаколаг, фармацэўт, прафесар, даследчыца
Навуковая сфера біяхімія, фармакалогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джордж Херберт Хітчынгс
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1988)
Сайт nobelprize.org/prizes/me…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гертруда Бэл Э́лаян (англ.: Gertrude Belle Elion, 23 студзеня 1918, Нью-Ёрк — 21 лютага 1999, Паўночная Караліна) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе разам з Дж. Блэкам і Дж. Хітчынгсам «за адкрыццё важных прынцыпаў лекавай тэрапіі».

Біяграфія

Гертруда Элаян нарадзілася 23 студзеня 1918 года ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай імігранцкай сям’і (яе бацька іміграваў у 12 гадоў з Літвы, маці ў 14 гадоў — з Расіі).

Скончыла Нью-Ёркскі ўніверсітэт (1941). З 1944 года ў навукова-даследчай лабараторыі Велкам (Нью-Ёрк; у 1967—1983 гадах кіраўнік аддзела).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні ўздзеяння антыметабалітаў нуклеінавых кіслот, якія выкарыстоўваюцца як процівірусныя і проціпухлінныя сродкі, па стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў.

Сярод лекавых прэпаратаў, знойдзеных Элаян:

  • меркаптапурын (першы антылейкемічны прэпарат)[6],
  • імунасупрэсар азаціапрын,
  • алапурынол (ужывальны пры падагры),
  • антымалярыйны прэпарат пірыметамін,
  • трыметапрым,
  • ацыклавір (антывірусны прэпарат, які ўжываецца для лячэння герпесу).

Гертруда Элаян памерла ў Паўночнай Караліне ў 1999 годзе ва ўзросце 81 года. Яна пераехала ў Research Triangle у 1970 годзе і некаторы час працавала там у якасці прафесара ўніверсітэта Дзюка. Яна не была замужам.

Узнагароды

Зноскі

  1. а б Gertrude B. Elion // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Gerber J. B. Gertrude Elion // Elion, Gertrude (23 January 1918–21 February 1999), biochemist // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1202091 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th CenturyRoutledge, 2003. — Vol. 1. — P. 415. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
  4. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/1653.html Праверана 25 лютага 2018.
  5. NNDB — 2002.
  6. Marx, Vivien. 6-Mercaptopurine. Chemical & Engineering News (2005). Праверана 20 кастрычніка 2012.
  7. Staff. Invent Now: Hall of Fame: Gertrude Belle Elion. National Inventors Hall of Fame. Праверана 20 кастрычніка 2012.
  8. Staff. The President's National Medal of Science: Recipient Details: GERTRUDE B. ELION. National Science Foundation. Праверана 20 кастрычніка 2012.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4

Спасылкі