Дэвід Петрэус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:52, 3 лістапада 2020, аўтар DBatura (размовы | уклад) (→‎Спасылкі: ёсць ужо падкатэгорыя Удзельнікі Іракскай вайны)
Дэвід Петрэус
David Petraeus
Сцяг20-ы Дырэктар ЦРУ Сцяг
6 верасня 2011 — 9 лістапада 2012
Прэзідэнт Барак Абама
Папярэднік Леон Панета
Майкл Морэл (в.а.)
Пераемнік Майкл Морэл (в.а.)

Нараджэнне 7 лістапада 1952(1952-11-07) (71 год)
Імя пры нараджэнні англ.: David Howell Petraeus
Бацька Sixtus Petraeus[d][2]
Маці Miriam Howell[d][2]
Жонка Holly Petraeus[d]
Дзеці Stephen Petraeus[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр, палітык
Месца працы
Ваенная служба
Гады службы з 1970 года
Прыналежнасць  ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Званне Генерал
Камандаваў Міжнародныя сілы садзейнічання бяспекі
Бітвы Вайна ў Афганістане (2001—2014)
Іракская вайна
Узнагароды
Медаль «За выдатныя заслугі»
Медаль «За выдатныя заслугі»
ордэн «Легіён пашаны»
ордэн «Легіён пашаны»
Медаль Міністэрствы абароны ЗША «За выдатную службу»
Медаль Міністэрствы абароны ЗША «За выдатную службу»
Медаль Міністэрства абароны ЗША «За пахвальную службу»
Медаль Міністэрства абароны ЗША «За пахвальную службу»
Бронзавая зорка, ЗША
Бронзавая зорка, ЗША
Пахвальны медаль Арміі
Пахвальны медаль Арміі
Армейскі медаль «За поспехі»
Армейскі медаль «За поспехі»
Памятны медаль нацыянальнай абароны
Памятны медаль нацыянальнай абароны
Медаль «За выдатную службу ва Узброеных сілах» (ЗША)
Медаль «За выдатную службу ва Узброеных сілах» (ЗША)
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кампаньён ордэна Аўстраліі
Кампаньён ордэна Аўстраліі
Камандор ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Камандор ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэвід Хоўэл Петрэус (англ.: David Howell Petraeus; нар. 7 лістапада 1952 года, Карнуол-на-Хадсане, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі генерал, камандуючы Цэнтральным камандаваннем ЗША з 31 кастрычніка 2008 г. Быў камандуючым шматнацыянальнымі сіламі ў Іраку з лютага 2007 года. З 2010 года камандуючы сіламі ЗША і НАТА ў Афганістане. Атрымаў мянушку "King David" - "Цар Давід". У чэрвені 2011 г. прызначаны на пасаду дырэктара ЦРУ.

Ваенная кар’ера

Дэвід Петрэус нарадзіўся ў 1952 годзе ў сям’і амерыканцаў галандскага паходжання. Ягоны бацька быў капітанам марскога судна, якое эмігравала ў ЗША з Нідэрландаў пасля Другой сусветнай вайны.

Пасля заканчэння школы паступіў у ваенную акадэмію Вест-Пойнт у 1970 годзе. Скончыў яе ў 1974 годзе, занадта позна, каб прыняць удзел у В'етнамскай вайне. У войску служыў галоўным чынам у лёгкай пяхоце, хоць часам прызначаўся ў механізаваныя часткі, на штабныя пасады і ў навучальныя ўстановы.

Пасля мінання курсу навучання ў школе рэйнджэраў, праходзіў службу ў 509-м парашутна-дэсантным батальёне (Вічэнца, Італія). Затым, са студзеня 1979 па май 1982 года служыў у 24-й пяхотнай (механізаванай) дывізіі ў Форт-Сцюарт (Джорджыя): памочнікам начальніка аператыўнага аддзела штаба 2-й брыгады (студзень — ліпень 1979), камандзір роты «А» і афіцэр аператыўнага аддзела 2-га батальёну 19-га пяхотнага палка (ліпень 1979 — май 1981), ад'ютант камандуючага дывізіяй (май 1981- май 1982).

У маі 1982 — чэрвені 1983 года вучыўся ў Камандна-штабным каледжы войска ЗША. Атрымаў прэмію імя генерала Джорджа Маршала, як лепшы выпускнік 1983 гады ў гэтым каледжы. З чэрвеня 1983 па чэрвень 1985 гады Петрэус вучыўся ў Прынстанскім універсітэце. З ліпеня 1985 па чэрвень 1987 гады працаваў асістэнтам прафесара міжнародных адносін у Ваеннай акадэміі ЗША ў Вест-Пойнце.

Атрымаў ступень магістра ў вобласці дзяржаўнага кіравання (1985 г.), і дактара філасофіі ў вобласці міжнародных адносін (1987 г.) у Школе грамадскіх і міжнародных адносін Вудра Вільсана пры Прынстанскім універсітэце. Яго доктарская дысертацыя «Амерыканскія ваенныя і ўрокі В'етнамскай вайны» разглядала ўплыў вайны ва В'етнаме на амерыканскую ваенную думку.

З чэрвеня 1987 па чэрвень 1988 года Петрэус служыў ваенным памочнікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага сіламі саюзнікаў у Еўропе генерала Джона Гельвіна. З чэрвеня 1988 года па чэрвень 1989 года ён праходзіў службу ў якасці афіцэра па аперацыях 2-га батальёна 30-га пяхотнага палка, а затым да жніўня таго ж года, афіцэрам па аперацыях 1-й брыгады 3-й пяхотнай дывізіі Войскаў ЗША ў Германіі.

Са жніўня 1989 па жнівень 1991 года быў сакратаром і намеснікам старэйшага памочніка начальніка штаба Арміі ЗША генерала Карла Вуона. У жніўні 1991 — ліпені 1993 годзе камандаваў 3-м батальёнам 187-га пяхотнага палка 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі. На гэтым пасту ён быў паранены ў грудзі стрэлам з вінтоўкі M-16 у выніку інцыдэнту на баявых стрэльбах. Яго апэраваў хірург Біл Фрыст, будучы лідар сенацкай большасці ў кангрэсе ЗША.

У ліпені 1993 — жніўні 1994 гг. з'яўляўся памочнікам начальніка штаба 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі па планаванні, аперацыям і падрыхтоўцы асабовага складу. Са жніўня 1994 па студзень 1995 года вучыўся па стыпэндыі ў школе дыпламатычнай службы імя Эдмунда А. Уолша пры Джорджтаўнскім універсітэце. У студзені 1995 года, Петрэусу прыйшлося пакінуць вучобу ў сувязі з яго прызначэннем начальнікам аператыўнага кіравання ваеннага штаба місіі ААН у Гаіці, дзе праходзіла міратворчая аперацыя «Падтрымка дэмакратыі» (англ.: Uphold Democracy).

З чэрвеня 1995 па чэрвень 1997 года служыў у якасці камандзіра 1-й брыгады 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі. З чэрвеня 1997 года Петрэус служыў у якасці выканаўчага памочніка дырэктара Аб'яднанага штаба, а з кастрычніка 1997 года — памочніка старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў, генерала Генры Шэлтана.

Са жніўня 1999 па жнівень 2000 года Петрэус ізноў праходзіў службу ў складзе 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі: спачатку ў якасці памочніка камандзіра дывізіі па аперацыях, а затым — выканаўцы абавязкаў камандзіра дывізіі (ліпень-жнівень 2000 г.). У жніўні — верасні 1999 года адначасова ўзначальваў Камбінаваную аб’яднаную тактычную групу Кувейт (англ.: Combined Joint Task Force Kuwait) падчас аперацыі «Дэзерт спрынг».

Петрэус працягваў паднімацца па кар’ерных усходах, у 2000 годзе маючы званне брыгаднага генерала ён стаў начальнікам штабу XVIII паветрана-дэсантнага корпуса (са жніўня 2000 па чэрвень 2001). У тым жа годзе падчас парашутнага скачку з-за праблемы з парашутам ён няўдала прызямліўся, атрымаўшы пералом тазу.

У 20012002 гадах удзельнічаў у міратворчай аперацыі НАТА у Босніі і Герцагавіне ў якасці памочніка начальніка штаба па аперацыях сіл стабілізацыі НАТА (англ.: NATO Stabilization Force), а затым у якасці намесніка камандуючага Аб'яднанай міжведамаснай контртэрарыстычнай аператыўнай групай ЗША (англ.: US Joint Interagency Counter-Terrorism Task Force). З ліпеня 2002 па май 2004 года камандаваў 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй.

Іракская вайна

Нікалас Энжел на вуліцы Масула ў перыяд камандавання 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй. Жнівень 2003 года

Калі ў сакавіку 2003 годзе пачалося уварванне англа-амерыканскіх сіл у Ірак, Петрэус камандаваў 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй. Яго дывізія паспяхова дзейнічала пад Кербелай, Хілай і эеджэфам, удзельнічаючы ва ўзяцці і зачыстцы гэтых гарадоў ад сіл праціўніка. Сам Петрэус аднойчы патрапіў пад абстрэл іракскіх партызанаў. Пасля заканчэння актыўнай фазы баявых дзеянняў у маі дывізія была перакінута на поўнач Іраку, прыняўшы кантроль над Масулам і яго наваколлямі. Сярод амерыканскіх журналістаў хадзіў анекдот пра звычку Петрэуса пытаць у прыпісаных да дывізіі журналістаў, «калі гэта скончыцца» — факт, які дазваляе некаторым зваць генерала адным з першых амерыканскіх камандзіраў, што прадбачылі цяжкасці пасля заканчэння асноўных баявых дзеянняў. У ліпені салдаты Петрэуса выявілі і забілі сыноў Садама Хусейна — Удэя і Кусея. Удзел 101-й дывізіі ў грамадскіх праектах на падкантрольнай ёй тэрыторыі лічыцца вельмі паспяховым, што дазволіла Масулу на працягу года заставацца адным з самых спакойных гарадоў Ірака, не закранутых партызанскім рухам. Адзіным буйным здарэннем у дывізіі было сутыкненне ў лістападзе 2003 года двух верталётаў UH-60 (адзін з якіх ухіляўся ад абстрэлу з зямлі), у выніку чаго загінула 17 амерыканскіх салдат.

101-я паветрана-дэсантная дывізія пакінула Ірак напачатку 2004 годзе, страціўшы там за год трошкі больш больш чым 60 салдат загінулымі. У чэрвені Петрэус быў узвышаны да генерал-лейтэнанту і прызначаны старшынёй Шматнацыянальнага камандавання па перадачы бяспекі ў Іраку (Multi-National Security Transition Command Iraq), які займаецца падрыхтоўкай новай іракскай паліцыі і войскаў. У перыяд яго знаходжання на гэтым пасту сілы бяспекі Ірака значна павялічыліся, хоць падрыхтоўка асабовага складу часцяком пакідала жадаць шмат лепшага. Петрэус шматкроць наведваў розныя іракскія падраздзяленні з інспекцыямі. У верасні 2005 года вярнуўся ў ЗША.

З кастрычніка 2005 па люты 2007 годзе генерал Петрэус быў камандзірам ваеннай базы Форт-Лівенўорт (Канзас) і начальнікам змесцаванага тут Армейскага агульнаваеннага цэнтра (U.S. Army Combined Arms Center).[3] Разам з генералам марской пяхоты Джэймсам Метысам ён склаў Палявое кіраўніцтва 3-24 (FM 3-24), сталае афіцыйнай контрпартызанскай дактрынай Арміі ЗША.

Камандуючы Шматнацыянальнымі сіламі

У студзені 2007 годзе прэзідэнт ЗША Джордж Буш-мл. у ліку мерапрыемстваў новай стратэгіі ў Іраку назваў замену камандуючага Шматнацыянальнымі сіламі ў Іраку Джорджа Кейсі генералам Нікаласам Энжэлам. 24 студзеня Петрэус выступіў перад эенатам, выказаўшы свае ідэі адносна новай прэзідэнцкай стратэгіі. Лідар рэспубліканцаў у Сэнаце Мітч МакКонел заявіў: «Цяпер мы маем лепшага генерала для кіраўніцтва аперацыямі ў Іраку. Акрамя яго з гэтым не зладзіцца ніхто. Мы павінны даць яму шанец» [1]. Сенат зацвердзіў Петрэуса на новым пасту 81 голасам «за» пры адсутнасці галасоў «супраць», нягледзячы на скептычнае стаўленне шэрагу сенатараў да новай стратэгіі Буша. Перад вяртаннем у Ірак Петрэус набраў групу афіцэраў з вышэйшай адукацыяй у якасці сваіх дараднікаў. Цырымонія змены камандавання адбылася ў Багдадзе 10 лютага 2007 годзе. Узначальваў Шматнацыянальныя сілы да 16 верасня 2008 года.

Старшыня Цэнтральнага камандавання

26 чэрвеня 2008 годзе Сенацкі камітэт па справах узброеных сіл Кангрэсу зацвердзіў кандыдатуру Петрэуса на пост старшыні Цэнтральнага камандавання ўзброеных сіл ЗША [2]. Узначальваў камандаванне з 31 кастрычніка 2008 па 30 чэрвеня 2010 года.

З 4 ліпеня 2010 па 18 ліпеня 2011 года камандаваў Міжнароднымі сіламі садзейнічання бяспекі ў Афганістане.

Сышоў у адстаўку з Узброеных сіл 31 жніўня 2011 года.[4]

Дырэктар ЦРУ

28 красавіка 2011 года Петрэус быў прадстаўлены прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай да пасады дырэктара ЦРУ.[5] 30 чэрвеня яго кандыдатура была ўхвалена Сенатам ЗША.[6] Дэвід Петрэус прыступіў да выканання сваіх бягучых абавязкаў 6 верасня 2011 года.[7]

10 лістапада 2012 года, праз суткі пасля пераабрання Барака Абамы прэзідэнтам ЗША, Дэвід Пэтрэўс падаў у адстаўку ў сувязі з тым, што здраджваў жонцы [8]

Уласнае жыццё

Петрэус ажаніўся з Холі Ноўлтан адразу пасля заканчэння Вест-Пойнта (Холі была дачкой генерала Уільяма Ноўлтана, у той момант займалага пост суперінтэнданта Вест-Пойнта, гэта значыць дырэктары акадэміі). У іх двое дзяцей, сын і дачка.

Прысваенне ваенных званняў

  • Другі лейтэнант — 5 чэрвеня 1974
  • Першы лейтэнант — 8 жніўня 1976
  • Капітан — 8 жніўня 1978
  • Маёр — 1 жніўня 1985
  • Падпалкоўнік — 1 красавіка 1991
  • Палкоўнік — 1 верасня 1995
  • Брыгадны генерал — 1 студзеня 2000
  • Генерал-маёр — 1 студзеня 2003
  • Генерал-лейтэнант — 18 мая 2004
  • Генерал — 26 студзеня 2007

Зноскі

Спасылкі