Перайсці да зместу

Юзаф Корсак (ваявода мсціслаўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Корсак
Герб «Корсак»
Герб «Корсак»
Ваявода мсціслаўскі
1639 — 1643
Папярэднік Крыштаф Кішка
Пераемнік Мікалай Абрамовіч

Нараджэнне каля 1570
Смерць 1643(1643)
Род Корсакі
Бацька Леў Корсак
Маці Марыяна Падбіпята
Жонка няма
Дзеці няма
Веравызнанне уніяцтва[1]

Іосіф Корсак[2] (каля 15701643) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста1629) і ваявода мсціслаўскі (з 1639)[3].

Валодаў Глыбокім, Перадоламі, Ластавічамі, Свіламі і Беразвеччам у Полацкім ваяводстве.

Біяграфія

Невядомы мастак, XVII ст.

Прадстаўнік беларускага[4] шляхецкага роду Корсакаў герба ўласнага («Катвіца» змененая), сын Льва і Марыяны Падбіпяты.

Ваяваў у 1610 пад Смаленскам, браў наступны ўдзел у выправах караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы на Маскву. У 1633 у часе вайны за Смаленск прыцягнуў за ўласны кошт жаўнераў і бараніў на чале іх Дзісенскі замак.

Фундаваў кляштары базыліянаў у Беразвеччы і кармелітаў у Глыбокім.

Існавалі два партрэты Іосіфа Корсака. Ранні — які перахоўваўся родам Корсакаў, другі — пазнейшы, які прэзентуе яго як фундатара кляштару кармелітаў босых на тле касцёла. Апошні да 1905 знаходзіўся ў парафіяльным касцёле Глыбокага, а ў 1935 трапіў на продаж у Салоне Мастацтва ў Варшаве (вул. Вербная, 6).

Бюст Іосіфа Корсака ў Глыбокім

У 2012 годзе ў Глыбокім усталяваны бюст Іосіфа Корсака[5].

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 167. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. Сустракаецца форма імя: Язэп Корсак
  3. Вячаслаў Насевіч. Корсакі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 239.
  4. Казуля С. Корсак Рафаіл // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 649. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  5. У Глыбокім паставілі помнікі сваім землякам (31 жніўня 2012).

Літаратура