Цірса дэ Маліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цірса дэ Маліна
Tirso de Molina
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Габрыэль Цэльес
Псеўданімы Tirso de Molina
Дата нараджэння не пазней за 29 сакавіка 1579, 24 сакавіка 1583(1583-03-24)[1], 1583[2][3] ці 1570[4][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 20 лютага 1649(1649-02-20)[6] ці 12 сакавіка 1647(1647-03-12)[1]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Іспанія Іспанія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, пісьменнік, гісторык
Кірунак барока
Жанр драма, камедыя, навела
Мова твораў іспанскі
Дэбют «Сарамлівец у палацы» (1606)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цірса дэ Маліна (ісп.: Tirso de Molina, сапраўдныя імя і прозвішча Габрыэль Цэльес ісп.. Gabriel Téllez; 24 сакавіка 157912 сакавіка 1648) — іспанскі драматург, навеліст, доктар багаслоўя, манах і афіцыйны гістарыёграф ордэна мерседарыяў. Нарадзіўся ў дваранскай сям’і. Вучыўся ва ўніверсітэце Алькала-дэ-Энареса. У 1601 годзе стаў манахам ордэна Багародзіцы Міласэрнай. У 1634 годзе быў прызначаны членам праўлення ордэна, у 1635 — яго гістарыёграфам, у 1639 Т. в М. атрымаў ступень магістра багаслоўя.

Творчасць

Аўтар больш за 400 вершаваных п’ес, з якіх да нас дайшло толькі 84 камедыі і 5 «аўта». Таксама звяртаўся да розных празаічных жанраў (зборнік навел і твораў на розныя тэмы «Таледскія вілы» (ісп.: Los cigarrales de Toledo), выдадзеныя ў 1624).

Асноўныя творы

  • «Сарамлівец у палацы» (1606)
  • «Пакаранне легкадумнасці» (соч. 1613)
  • «Святая Хуана» (1614)
  • «Каханне і рэўнасць прымусяць паразумнець» (1616, трупа Вальдэса)
  • «Праўда заўсёды дапамагае» (1623, трупа X. Б. Валенсіяна ў Кордаве)
  • «Любоў-лекарка» (1625?)
  • «Дон Хіль Зялёныя нагавіцы» (выд. 1630)
  • драма «Абачлівасць жанчыны» (выд. 1634)
  • «Лепшая жняярка» (выд. 1634)
  • «Багародзіца аліўкавага гаю» (выд. 1636)
  • гераічная камедыя «Антона Гарсія» (выд. 1635)
  • «Асуджаны за недахоп веры» (выд. 1635)
  • «Набожная Марта» (выд. 1636)

Зноскі