Квінціл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:23, 10 ліпеня 2021, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Марк Аўрэлій Клаўдзій Квінціл
лац.: Marcus Aurelius Claudius Quintillus
Антанініян Квінціла з яго выявай
Антанініян Квінціла з яго выявай
рымскі імператар
студзень 270 — 270
Папярэднік Клаўдзій II
Пераемнік Аўрэліян

Нараджэнне 212[1]
Смерць 270[2]
Жонка невядома
Дзеці невядома і невядома
Веравызнанне Старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марк Аўрэлій Клаўдзій Квінціл (лац.: Marcus Aurelius Claudius Quintillus) — рымскі імператар у 270 годзе.

Квінціл быў братам імператара Клаўдзія II Гоцкага[3]. Па ўсёй бачнасці адбываўся з Ілірыка. У кіраванне свайго брата ён камандаваў італійскімі войскамі блізу Аквілеі[4], а таксама імаверна быў пракуратарам Сардзініі[5].

Пасля смерці Клаўдзія ў 270 годзе Квінціл быў абвешчаны Аўгустам легіянерамі і сенатам. Па яго просьбе абагавілі яго брата. Аднак неўзабаве легіёны пакінулі Квінціла і перайшлі на бок Аўрэліяна. Паводле адной версіі Квінціл скончыў жыццё самагубствам, выкрыўшы сабе вены[3], паводле другой быў забіты ў Аквілеі[6], а паводле трэцяй памёр сваёй смерцю[7]. У розных крыніцах паказваецца розная працягласць яго кіравання. У «Гісторыі Аўгустаў» гаворыцца што Квінціл праваладарыў усяго 17 дзён. У Зосіма тэрмін кіравання Квінціла больш працяглы. Як б там ні было за час свайго кіравання Квінціл паспеў выпусціць шматлікі тыраж манет, што робіць дапушчэнне пра тэрмін яго валадарання ў некалькі месяцаў найболей імаверным.

Зноскі

  1. https://totallyhistory.com/quintillus/
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. а б Зосим. Новая история. I. 47.
  4. "[[История Августов». Божественный Аврелиан. I. 37. 5.
  5. Canduci, Alexander. Triumph & Tragedy: The Rise and Fall of Rome’s Immortal Emperors. р. 97.
  6. Евтропий. Бревиарий от основания Города. IX. 12.
  7. «История Августов». Божественный Клавдий. V. 12. 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]