Гаўр-Нармандскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:59, 28 кастрычніка 2021, аўтар ElisavetaIvanova (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Картка ўніверсітэта |назва = Гаўр-Нармандскі ўніверсітэт |скарачэнне = |эмблема = Université Le Havre Normandie.png |выява = Le campus universitaire, Quartier Saint-Nicolas de l'Eure.jpg |арыгінал = {{lang-fr|Université Le Havre Normandie}} |міжназва = {{lang-en|Le Havre Normandy University}} |ране...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Гаўр-Нармандскі ўніверсітэт
фр.: Université Le Havre Normandie
Выява лагатыпа
Файл:Le campus universitaire, Quartier Saint-Nicolas de l'Eure.jpg
Арыгінальная назва фр.: Université Le Havre Normandie
Міжнародная назва англ.: Le Havre Normandy University
Заснаваны 1984
Студэнты 7 591[1]
Размяшчэнне Гаўр
Сайт univ-lehavre.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кан-Нармандскі ўніверсітэт (фр.: Université Le Havre Normandie) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гаўр.

Гісторыя

Афіцыйна заснаваны 27 жніўня 1984 года, вучэльня ў Гаўры фактычна пачала сваю дзейнасць у 1967 годзе з факультэта электратэхнікі ў складзе Руанскага ўніверсітэта. Пасля будзе створана некалькі факультэтаў, у тым ліку міждысцыплінарны факультэт па міжнародных справах у 1972 годзе. У жніўні 1984 года ў адміністрацыйным парадку быў створаны самастойны ўніверсітэт у Гаўры. У 1994 годзе быў створаны Вышэйшы інстытут лагістычных студый, за якім у 1998 годзе рушыў услед факультэт ў галіне літаратуры і гуманітарных навук. З 1 студзеня 2011 года ўніверсітэт стаў "аўтаномным", гэта значыць перайшоў на пашыраныя абавязкі і кампетэнцыі ў галіне людскіх рэсурсаў і фінансаў.

Структура

  • Факультэт навукі і тэхнікі
  • Факультэт міжнародных адносін
  • Факультэт літаратуры і гуманітарных навук
  • Тэхналагічны інстытут
  • Вышэйшы інстытут лагістычных студый

Зноскі

Спасылкі