Мідлсекскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:03, 10 сакавіка 2022, аўтар ElisavetaIvanova (размовы | уклад) (Новая старонка: «{{Картка ўніверсітэта |назва = Мідлсекскі ўніверсітэт |скарачэнне = |эмблема = Middlesex University old logo.jpg |выява = Middlesex University Hendon Campus.jpg |арыгінал = {{lang-en|Middlesex University}} |міжназва = |ранейшае = |дэвіз = |заснаваны...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Мідлсекскі ўніверсітэт
англ.: Middlesex University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Middlesex University
Заснаваны 1878
Год рэарганізацыі 1992
Размяшчэнне Лондан
Сайт mdx.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мідлсекскі ўніверсітэт (англ.: Middlesex University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Назва універсітэта ўзята ад гістарычнай мясцовасці Мідлсекс на паўночным захадзе Лондана.

Гісторыю ўніверсітэта можна выводзіць з 1878 года, калі быў створаны каледж Святой Кацярыны як педагагічны каледж для жанчын. Пасля аб'яднання з некалькімі іншымі інстытутамі, універсітэт быў кансалідаваны ў сваім цяперашнім выглядзе ў 1992 годзе.

У вучэльне налічваецца больш за 19 000 студэнтаў у Лондане і больш за 37 000 па ўсім свеце. Універсітэт мае сувязі па абмене студэнтамі з больш чым 100 універсітэтамі ў 22 краінах Еўропы, ЗША і свету. Толькі ў кампусе ў Мідлсексе прадстаўлена больш за 140 нацыянальнасцей. Акрамя таго, у яго ёсць кампусы на Мальце, у Дубаі і на Маўрыкіі, а таксама шэраг мясцовых офісаў па ўсім свеце.

Cтруктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт мастацтваў і крэатыўных індустрый
  • Факультэт прафесійных і сацыяльных навук
  • Факультэт навукі і тэхнікі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]