Тарту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 08:40, 8 снежня 2022, аўтар DobryBrat (размовы | уклад) (арфаграфія, афармленне)
Горад
Тарту
эст.: Tartu
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1262
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Юр'еў
Плошча
  • 38,97 км² (31 снежня 2016)[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
101,0 тыс. чалавек (2008)
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+3727
Паштовыя індэксы
50050–51111
Аўтамабільны код
T
Афіцыйны сайт
Тарту на карце Эстоніі
Тарту (Эстонія)
Тарту

Тарту (эст.: Tartu, ням.: Dorpat; у 1030—1060 і ў 1893—1918 Юр’еў) — горад у Эстоніі, цэнтр павета Тарту, на рацэ Эмайыгі, другі па колькасці насельніцтва (101 000—2008) пасля Таліна.

Месцазнаходжанне

Тарту знаходзіцца за 185 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Эстоніі Таліна. Тарту размешчаны на абодвух берагах Эмайыгі за 37 км ад яе ўпадзення ў Чудска-Пскоўскую сістэму азёр; горад цягнецца ўздоўж ракі на 9 км.

Эканоміка

У сучасным Тарту развітыя дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, прыборабудаўнічая прамысловасць, а таксама лёгкая (швейная, абутковая) і харчовая прамысловасць (бровар A. le Coq). З 2000 года пачалі развівацца фірмы, якія прапануюць паслугі інфармацыйных тэхналогій.

Транспарт

Тарту — вузел чыгуначных ліній і аўтамабільных дарог. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Талін — дарога № 7 (E77) ля мяжы з Расіяй (E263, № 2 у Эстоніі); аўтамагістраль Йыхві — Рыга (E264, № 3 у Эстоніі, А3 у Латвіі); пачынаецца аўтадарога Тарту — Вярска (№ 45 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Вільяндзі (№ 48 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Йыгева (№ 39 у Эстоніі). Праз горад праходзіць таксама чыгунка Тапа — Пскоў (№ 2 у Эстоніі); пачынаецца чыгуначная лінія Тарту — Рыга. Дзейнічае Тартускі аэрапорт.

Адукацыя

Культура

Музычна-драматычны тэатр «Ванемуйнэ» заснаваны ў 1870 годзе. Эстонскі нацыянальны музей (заснаваны ў 1909, у 1940-88 — этнаграфічны музей Эстоніі) — адзін з самых значных збораў прадметаў матэрыяльнай культуры эстонскага народа. У Тарту больш за 20 музеяў — мастацкі музей, музей спорту; літаратурны музей імя Ф. Р. Крэйцвальда, музей класічных старажытнасцяў пры ўніверсітэце, заалагічны музей з аддзелам геалогіі, музей гісторыі ўніверсітэта і інш.

Славутасці

У Старым горадзе размешчана асноўная частка гісторыка-архітэктурных помнікаў: ратуша (1789) у стылі ранняга класіцызму, жылыя дамы, царква Яана (XIV стагоддзе), галоўны корпус універсітэта (1804-09). На ўзгорку Тоамемягі (у парку Тоаме) разваліны Домскага (Пятра і Паўла) сабора (XIII—XV стагоддзяў, харавая частка ў 1804-07 перабудавана ў бібліятэку ўніверсітэта, цяпер музей), стары анатамічны тэатр (1803-05) і абсерваторыя.

Сярод сучасных пабудоў — будынкі банка (1936), тэатр «Ванемуйнэ» (1967) і інш. помнікі: палкаводцу М. Б. Барклаю-дэ-Толі (1849, скульптар В. І. Дэмут-Маліноўскі), прыродазнаўцаў К. М. Бэру (1886, А. М. Апякушын), астраному В. Я. Струвэ, эстонскаму паэту К. Я. Петэрсана (1983, Я. Соанс), хірургам М. І. Пірагову (1952), М. М. Бурдэнку (1952), пісьменніку-асветніку Ф. Крэйцвальду (1953). Мемарыяльны комплекс Савецкім воінам-вызваліцелям на братэрскіх могілках (1975). Неафіцыйным сімвалам горада з'яўляецца скульптура «Студэнты ў пацалунку» з фантанам (1998), размешчаная на ратушнай плошчы.

Раёны горада

  • Анелін
  • Веэрыку
  • Ваксалі
  • Іхастэ
  • Карлава
  • Кесклін
  • Маар’ямыйза
  • Раадзі-Круусамяе
  • Ропка
  • Супілін
  • Тамелін
  • Цяхтверэ
  • Юлейые
  • Яамамыйза (Хііналін; «Шанхай»)

Галерэя

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. а б Land Board — 1990. Праверана 18 ліпеня 2018.

Спасылкі