Народныя мсціўцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з "Народныя мсціўцы")
Jump to navigation Jump to search
Народныя мсціўцыM:
Msciucy2019.jpg
Жанр драма
Рэжысёр Аляксандр Меліхавец
Сцэнарыст Аляксандр Меліхавец
У галоўных
ролях
Зміцер Давідовіч, Арцём Курань
Кампазітар Ягор Дзыгун
Працягласць 50 хв.
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 2019

«Наро́дныя мсці́ўцы» — поўнаметражны мастацкі фільм, зняты ў 2019 годзе рэжысёрам Аляксандрам Меліхаўцом па аднайменнаму апавяданню Васіля Быкава.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

БССР, 1958 год. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік «органаў», Вусаў. Яго тут усе добра памятаюць па арыштах і забойствах перад вайной. Усе думалі, што ён загінуў, але ж не, жыве і відаць няблага — маладжавы, у добрым касцюме, з ардэнамі.

Чацвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў. І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна — смерць.

У галоўных ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Зміцер Давідовіч Іван «Снайпер» Іван
Арцём Курань Ляплеўскі настаўнік Ляплеўскі
Аляксандр Меліхавец Саўчанка сібірак Саўчанка
Ілья Ясінскі Дубчык п’янтос Дубчык

Здымкі і паказ[правіць | правіць зыходнік]

Для рэалізацыі праекту быў абвешчаны збор сродкаў на «Talaka.by», ў выніку ўдалося назбіраць 25% патрэбнай сумы — каля 3000 беларускіх рублёў. Фільм здымаўся часткамі, калі з’яўлялася фінансаванне. Запіс гука скаў амаль палову бюджэту фільма, таму што звядзенне адбывалася на прафесійным абсталяванні з удзелам адмыслоўцаў. Да жніўня 2018 года фільм быў цалкам гатовы, атрымаў пракатнае пасведчанне (катэгорыя 12+).[1] Увогуле, здымкі цягнуліся 10 гадоў, фільм меў 3 варыянты:

" У 2010-м ідэя нарэшце акрэслілася, і я пачаў яе рэалізоўваць. Сабраў акцёраў, зняў першы трэйлер, зрабілі дзесьці 30% фільму. Але давялося згарнуцца. Праз некалькі гадоў зноў вярнуўся, ужо з іншым складам, давялі да 90%, таксама далей не склалася. Летась была трэцяя спроба — і цяпер важна гэта зафіналіць, паказаць вынік і рухацца далей.
"

Прэм’ера адбылася 2 і 3 сакавіка 2019 года ў малой залі канцэртнага комплексу «Мінск».

Адметнасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]