Баранавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Баранавічы
Цэнтр горада
Цэнтр горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1627
Першая згадка
Плошча
50,22[1] км²
Вышыня цэнтра
193 м
Насельніцтва
168 240 чалавек (2009)
Шчыльнасць
3 136 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 82,17 %,
рускія — 9,73 %,
палякі — 2,47 %,
украінцы — 1,59 %,
іншыя — 4,04 %
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225320, 225401, 225402, 225404, 225406—225411, 225413, 225415—225417
Аўтамабільны код
1
СААТА
1410000000
Афіцыйны сайт
baranovichy.by  (руск.)
Баранавічы на карце Беларусі ±
Баранавічы (Беларусь)
Баранавічы
Баранавічы (Брэсцкая вобласць)
Баранавічы

Бара́навічы (афіц. транс.: Baranavičy) — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці, цэнтр Баранавіцкага раёна, у міжрэччы р. Шчары і яе прытоку р. Мышанкі, у 206 км ад Брэста. Чыгуначны і аўтамабільны вузел. Насельніцтва 167,9 тыс. чал. (2006).

Гісторыя

Узнікненне Баранавічаў звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Пачатак гораду дала чыгуначная станцыя Баранавічы (назва ад вёскі ў Навагрудскім павеце), здадзеная ў эксплуатацию ў лістападзе 1871 г. Вакол яе ўзнік пасёлак, які ў сярэдзіне 1880-х гадоў налічваў каля 1,5 тыс. жыхароў, 120 дамоў. У маі 1884 пасёлку нададзены статус мястэчка пад назвай Развадова (ад прозвішча ўладальніцы мясцовага маёнтка Развадоўскай). У снежні 1884 г. пачаў дзейнічаць участак чыгункі Вільня—Лунінец—Пінск, новая станцыя Баранавічы Палескай чыгункі стала другім цэнтрам фарміравання горада. Пасёлак, што пачаў фарміравацца вакол станцыі, атрымаў назву Новыя Баранавічы. У 1890-я пасёлкі аб'ядналіся. Паводле перапісу 1897 г. у Баранавічах 8718 жыхароў, 834 будынкі, 4 прадпрыемствы, двухкласныя школы чыгуначнікаў і дабрачыннага таварыствава.

У рэвалюцыю 1905—1907 адбылося Баранавіцкае выступленне рабочых і салдатаў 1905 г. У 1912 у Баранавічах каля 30 тыс. жыхароў. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі тры цагельныя, маслабойны, два лесапільныя, чыгуналіцейны заводы, тры фабрыкі млынавых жорнаў.

У пачатку Першай сусветнай Вайны ў Баранавічах размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. З верасня 1915 г. да 5.1.1919 г. акупіраваны германскімі войскамі. У ваколіцах Баранавічаў праходзіла лінія фронту. У чэрвені—ліпені 1916 рускія войскі правялі Баранавіцкую аперацыю 1916 г.

5.1.1919 устаноўлена савецкая ўлада. З 6.2.1919 горад, цэнтр Баранавіцкага павета Мінскай губерніі. У сакавіку 1919 — ліпені 1920 і з верасня 1920 акупіраваны польскімі войскамі. 18 сакавіка 1919 Польскі атрад кавалерыі пад кіраўніцтвам маёра Уладыслава Дамброўскага адбіў Баранавічы з рук бальшавікоў. Польскія войскі здабылі вялікую колькасць зброі, амуніцыі, іншых ваенных рэсурсаў, а таксама ўзялі ў палон шматлікіх бальшавіцкіх салдатаў[2].

У 1921—1939 у складзе Польшчы, цэнтр павета Навагрудскага ваяводства. У 1924 годзе быў збудаваны драўляны каталіцкі касцёл пад назв. Уздвіжання Крыжа. У горадзе існаваў таксама, другі пасля варшаўскага, Помнік-магіла невядомага польскага жаўнера. У 1938 годзе пачала працаваць радыёстанцыя Польскае Радыё Баранавічы, адной з мэтаў якой было супрацьстанне савецкай радыёпрапагандзе. У Баранавічах сваю сядзібу мела Наварудcкая Брыгада Кавалерыі, якой ад 1937 года кіраваў генерал Уладыслаў Андэрс[3].

З пачаткам паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну (17.9.1939) на тэрыторыі Баранавіцкага павета пачасціліся выпадкі рабункаў і забойстваў. Ахвярамі былі заможныя грамадзяне і супрацоўнікі польскай адміністрацыі (пераважна палякі), а злачынцамі — бандыты, мясцовыя камуністы, сяляне і гараджане (пераважна беларусы і яўрэі). Часта злачынствы здзяйсняліся пад уплывам савецкай прапаганды. У сувязі з гэтым, у Баранавічах кіраўнік магістрата Ян Венгжын з мэтай абараніць горад ад анархіі сфарміраваў міліцыю, якая налічвала 186 асабіста яму вядомых палякаў, насіла сінія павязкі на рукавах, мела кулямёты. Супраць існавання міліцыі выступіла група мясцовых камуністаў, якая ў 10:00 ўварвалася ў будынак магістрату і патрабавала ліквідаваць міліцыю, але сваёй мэты гэтыя камуністы не дасягнулі. Міліцыя дзейнічала да прыходу ў горад частак Чырвонай Арміі ў 14:00 17 верасня 1939 г., дзякуючы ёй Баранавічы былі адным з нешматлікіх месцаў у Заходняй Беларусі, дзе ў першыя гадзіны пасля пачатку Паходу Чырвонай Арміі не адбыліся пагромы[4].

З верасня 1939 у БССР, са снежня 1939 цэнтр Баранавіцкай вобласці, каля 27 тыс. жыхароў. Дзейнічалі Баранавіцкі абласны драматычны тэатр, Баранавіцкі настаўніцкі інстытут.

З 27.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіраваны нямецкка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі ў ваколіцах і горадзе 127,5 тыс. чалавек, дзейнічалі Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя і Баранавіцкае гарадское патрыятычнае падполле.

З 1954 у Брэсцкай вобласці, цэнтр Навамышскага, з 1957 Баранавіцкага раёнаў. У 1959 г. — 58,1 тыс. жыхароў, у 1970 г. — 101,5 тыс. жыхароў.

У 2-й палове 1940-х кіраўніцтва БССР стварала цяжкасці ў арганізацыі выезду жыхароў Баранавічаў, якія не жадалі жыць у СССР, а хацелі з'ехаць ў Польшчу ў яе новых, пасляваенных межах. Улады стварылі паняцце асоба народжаная на тэрыторыі Беларусі. Такіх асоб аўтаматычна лічылі беларусамі і адмаўлялі ім у праве вызначэння сваёй нацыянальнасці паводле мовы або веравызнання. У наступным, выезд у Польшчу для такіх асоб быў немагчымы. Польскія члены беларуска-польскай камісіі ў Баранавічах пісалі ў сваёй справаздачы: «беларускі бок… не глядзячы на тое, што ён сам бачыць і чуе… безумоўна вырашае, што яны беларусы, таму, што яны тут нарадзіліся».[5]

Эканоміка

Галоўныя галіны прамысловасці: машынабудаванне (Баранавіцкі станкабудаўнічы завод ЗАТ «Атлант», РУВП «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод»), лёгкая, харчовая (ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», Баранавіцкі хлебазавод). Іншыя буйныя прадпрыемствы: ААТ «Бархім», УП «Блік», УП «Завод Энергадэталь», ААТ «Баранавічыдрэў», УП "Мэблевая фабрыка «Лагуна» і інш. Гасцініцы «Гарызонт», «Камсамольская», «Свіцязь» і інш.

Аб'ём экспарту — 83 млн дол. ЗША (2005). Пастаўкі ў больш як 40 краін свету (60 % — у Расію).

Баранавічы — буйны чыгуначны вузел, ў горадзе размешчана 14 структурных падраздзяленняў (прадпрыемстваў) Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

Культура, адукацыя

Штогод праводзіцца Рэспубліканскі фестываль духавай музыкі «Беларускія фанфары».


СМІ

  • Выдаецца газета «Інтэкс-прэс»[6].

Турыстычная інфармацыя

Гасцініцы «Гарызонт», «Камсамольская», «Свіцязь» і інш. Рэгулярна ў месце праводзіцца Нацыянальны фестываль духавой музыкі «Беларускія фанфары».

Музеі

Славутасці


Страчаная спадчына

Каталіцкая капліца
  • Каталіцкая капліца (пач. XX ст.)
  • Царква (пач. XX ст.)
  • Царква могілкавая (пач. XX ст.)

Партнёрскія гарады

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  2. Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 70. ISBN 978-83-11-11934-5.
  3. Marek A. Koprowski: Białoruś. Uparte trwanie polskości. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2006, s. 135—136. ISBN 978-83-7441-409-8.
  4. Wierzbicki, M. Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941 / Marek Wierzbicki. — Wyd. 2. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. S. 129—130; seria: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2
  5. Ruchniewicz, M. Stosunki narodowościowe w latach 1939—1948 na obszarze tzw. Zachodniej Białorusi // Przemiany narodowościowe na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej 1931—1948 / pod red. S. Ciesielskiego. — Toruń: 2003. S. 309.
  6. http://www.intex-press.by/
  7. http://masmedyi.by/about Афіцыйная старонка «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб'яднаныя Масмедыі“»