Цукровая справа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Цукровая справа»крымінальны працэс у Беларусі па абвінавачанні кіраўнікоў беларускіх цукровых прадпрыемстваў ва ўдзеле ў махлярскіх схемах з расійскімі контрагентамі[1].

Перадгісторыя

У 2019 г. 3 з 4 цукровых прадпрыемств працавалі са стратамі[2].

Арышты

24 студзеня 2020 г. дырэктараў Гарадзейскага і Слуцкага камбінатаў Міхаіла Крыштаповіча і Мікалая Прудніка знялі з рэйсу B2899 (Мінск—Мюнхен) авіякампаніі «Белавія». Самалёт быў развернуты ў паветранай прасторы Польшчы (пад Вроцлавам) і вернуты на бліжэйшы аэрапорт Гродна[3]. Пазней ў медыях з'явіліся паведамленні пра затрыманне дырэктара Скідзельскага цукровага камбіната Дзмітрыя Ягорава і кіраўніка завода ў Жабінцы Віктара Міронава.

24 студзеня TUT.by напісаў, што «знік» кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў[4].

28 студзеня TUT.by стала вядома, што справу вядзе Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі, і што было затрымана 11 чалавек[5].

30 студзеня Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк заявіў, што справа звязана з вонкавай дэбітарскай запазычанасцю і тымі «махлярскімі схемамі, якія заключаюцца паміж нашымі кіраўнікамі прадпрыемстваў і контрагентамі, у асноўным расійскімі»[6].

Зноскі

  1. Генпрокурор высказался о "сахарном" деле и других коррупционных схемах (руск.). Тэлерадыёкампанія «Гродна» (29 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
  2. МА. Тры з чатырох цукровых камбінатаў, на якіх нібыта затрымалі кіраўнікоў, працуюць са стратамі. Радыё Свабода (27 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
  3. Летевший из Минска в Мюнхен самолет посадили в Гродно, как минимум шестерых человек вывели из салона (руск.). TUT.BY (25 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
  4. Еще один задержанный по «сахарному делу»? «Пропал» руководитель Белорусской сахарной компании (руск.). TUT.BY (28 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
  5. Источник: по «сахарному делу» силовики уже взяли 11 человек, и задержания продолжаются (руск.). TUT.BY (28 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
  6. Генпракурор пракаментаваў «цукровую справу»: звязана з расійскімі контрагентамі