«Чорны» спіс музыкантаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў» з’явіўся ў байнэце 2 сакавіка 2011 года. Дадзены дакумент суправаджаўся каментаром ад асобы, якая яго апублікавала: папера адпраўлена ў офісы ўсіх найбуйнейшых СМІ і усе, хто ў ёй згаданы, павінны быць «неафіцыйна забаронены». Міністэрства інфармацыі Беларусі катэгарычна адмаўляла існаванне «чорнага спіса». Аднак канцэрты менавіта фігурантаў спіса пачалі адмяняцца, стала немагчыма замовіць ці пачуць песні згаданых музыкаў на FM-станцыях. Прадстаўнікі шэрагу СМІ неафіцыйна пацвердзілі існаванне спісу.

У спісе апынуліся вядомыя музыкі, літаратары, акцёры, прычым як беларускія, так і расійскія, еўрапейскія і галівудскія. Асобы са спісу так ці інакш выказалі пратэст супраць рэпрэсіяў з боку беларускіх уладаў, накіраваных на прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, што па меркаванню журналістаў і стала прычынай стварэння дакумента. Падобны неафіцыйны «чорны спіс» музыкаў існаваў з 2004 па 2007 гады, аднак тады невялікія канцэрты не забараняліся.

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

13 сакавіка 2011 года ў Гомелі «па тэхнічных прычынах» не адбыўся канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкі», быў скасаваны выступ гурта ў адным з клубаў Магілёва 20 сакавіка 2011 года. Адміністрацыя брэсцкага Тэатра лялек без тлумачэння прычын адмяніла канцэрт Змітра Вайцюшкевіча 18 сакавіка 2011 года. У мінскім клубе «Рэактар» быў адменены канцэрт-прысвячэнне гурту «Neuro Dubel» 24 сакавіка 2011 года. Як адзначыў лідар рок-калектыва Аляксандр Кулінковіч, іх выступ забаронены: «Кіраўніцтва клуба выклікалі і прапанавалі выбіраць: альбо страта арандатара, альбо страта клуба». 17 сакавіка 2011 года адменены канцэрт гурта «Крамбамбуля» ў мінскім рэстаране «Госці». Лявон Вольскі прыпусціў, што са з’яўленнем «чорнага спісу» адмена канцэртаў ажыццяўляецца праз мясцовыя выканкамы: «Туды запрашаюць альбо мэнэджэраў, альбо прадстаўнікоў гаспадарчых суб’ектаў, якія прадстаўляюць пляцоўку для канцэрта, пасля чаго мерапрыемствы адмяняюць».[1]

Фігуранты спіса[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Кастусь ЛАШКЕВІЧ. Як адмяняюць канцэрты музыкаў з «чорнага спісу» , TUT.BY (18 сакавiка 2011 у 16:19). Праверана 15 студзеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]