Škoda Octavia

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Škoda Octavia 1.2 TSI Combi
Агульныя даныя
Вытворца: Škoda
Выпуск: 2013—2016
Зборка: Чэхія
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4659 мм
Шырыня: 1814 мм
Вышыня: 1465 мм
Колавая база: 2686 мм
Іншае
Аб'ём бака: 50 л

Škoda Octavia — кампактны аўтамабіль чэшскай аўтамабілебудаўнічай кампаніі Škoda Auto, які выпускаецца ў кузаве універсал і хэтчбек. Упершыню аўтамабіль з’явіўся ў 1959 годзе. Усяго было прадстаўлена 4 пакалення Škoda Octavia:

  • 1 пакаленне — 1959—1971
  • 2 пакаленне (1U) — 1996—2010
  • 3 пакаленне (1Z) — 2004—2013
  • 4 пакаленне — 2013 — ц.ч.

Апісанне '2015[правіць | правіць зыходнік]

Абноўленая Škoda Octavia на базе платформы MQB адрозніваецца ад папярэднікаў вялікім багажным аддзяленнем, аб’ём якога складае 500 л. У астатнім аснашчэнне і дызайн аўтамабіля засталіся практычна без змен. Традыцыйна аўтамабіль абсталяваны 1,4-літровым турбарухавіком, які спалучаны ў новай сяміступеністай аўтаматычнай каробкай перадач і падвойным счапленнем. Такі сілавы агрэгат павінен спрыяць лепшай эканоміі паліва, якая складае цяпер 5,7 л / 100 км.[1]

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі краш-тэсту Škoda Octavia 2013 года згодна з EuroNCAP[2]:

Дарослы

пасажыр

Дзіця Пешаход Сістэмы

бяспекі

93 % 86 % 66 % 66 %

Агляд мадэлі[правіць | правіць зыходнік]

Трэцяе пакаленне Škoda Octavia было прадстаўлена ў 2013 годзе. Хэтчбэк стаў шырэйшым і даўжэйшым за свайго папярэдніка.

Зноскі