Škoda Superb

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Škoda Superb
Агульныя даныя

Škoda Superbлегкавы аўтамабіль вытворчасці кампаніі Škoda. У мадэльным шэрагу — з 2001 года.

Superb (1934—1949)[правіць | правіць зыходнік]

Škoda Superb 4000 (тып 919)

Машына з назвай Superb упершыню з'явілася ў мадэльным шэрагу кампаніі Škoda ў 1934 годзе — гэта быў аўтамабіль сярэдняга класа, пабудаваны на падоўжанай хрыбетнай раме мадэлі Škoda 637.

На выбар прапаноўваліся тры тыпы дрэва-металічных кузаваў — седан, лімузін і двухдзверны кабрыялет. Падвеска ўсіх колаў — незалежная, прывад тормазаў — гідраўлічны. Спачатку на Superb усталёўвалі ніжнеклапанныя шасціцыліндравыя аб'ёмам 2,5-2,9 л (55-65 к.с.), а ў 1938 годзе з'явіўся верхняклапанны рухавік 3,1 л (85 к.с.). Самы магутны Superb 4000 тып 919 (1939-1940) меў васьміцыліндравы рухавік 4,0 л (96 к.с.).

Да 1949 года зроблена 889 машын.

Superb I (2001—2008)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Superb I

Першае пакаленне Škoda Superb (20012008 гады) было пабудавана на аснове Volkswagen Passat пятага пакалення, ад якога адрозніваўся расцягнутай на 100 мм (да 2803 мм) колавай базай. Кузаў — толькі седан. Падоўжна размешчаныя рухавікі аб'ёмам ад 1,8 да 2,8 л развівалі ад 101 да 193 к.с., каробка перадач — пяціступеньчатая механічная (ці шасціступеньчатая з рухавіком 2,5 л), а таксама пяціступеньчаты «аўтамат» ZF.

Выраблена 136 100 машын першага пакалення[1].

Superb II (2008—2015)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Superb II

У 2008 годзе з'явіўся Superb другога пакалення. Колавая база паменшылася на 44 мм, але дзякуючы пераходу да папярочнага размяшчэння рухавіка салон стаў больш. Адметнасцю аўтамабіля стала крышка багажніка з сістэмай TwinDoor, якая дазваляла адкрываць яе як разам са шклом (як на ліфтбеку), так і асобна (як на седанах).

Skoda Superb Combi

Праз два гады выйшаў універсал Superb Combi з багажнікам аб'ёму 633 л.

Таксама быў даступны ўніверсал версіі Outdoor, які адрозніваўся абвіссю з чорнага пластыка на бамперах, парогах, колавых арках і дадатковымі элементамі абароны дна. Акрамя таго, бакавое задняе шкло і шкло багажных дзверэй атрымала таніроўку[2].

Лінейка рухавікоў у асноўным складалася з турбіраваных чатырохцыліндравых рухавікоў аб'ёмам 1,4-2,0 (125-200 к.с.). На вяршыні маторнага шэрагу была версія з атмасферным рухавіком V6 3,6 (260 к.с.). Замест «аўтамата» была прапанаваная прэселектўная рабатызаваная каробка перадач DSG, апцыянальна быў даступны поўны прывад.

У 2013 годзе мадэль зведала рэстайлінг.

Выраблена 618 500 машын другога пакалення[1].

Superb III (з 2015-га)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Superb III

Першая Škoda Superb трэцяга пакалення сышла з канвеера 13 сакавіка 2015 года[3]. У адрозненні ад папярэдняга пакалення з камбінаванай крышкай багажніка, трэці Superb прапануецца як класічны ліфтбек — з багажнымі дзвярыма падыманымі разам з заднім шклом.

У сакавіку 2019 года з канвеера Škoda ў Квасінах сышоў 500-тысячны аўтамабіль трэцяга пакалення[1].

Рухавікі[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ём, л Магутнасць, к.с. Трансмісія
Бензінавыя
1,4 125 механічная, шасціступеньчатая
1,4 150 механічная, шасціступеньчатая;
DSG7
1,8 180 механічная, шасціступеньчатая;
DSG7
2,0 220 DSG6
2,0 280 DSG6
Дызельныя
1,6 120 механічная, шасціступеньчатая;
DSG7
2,0 150 механічная, шасціступеньчатая;
DSG6
2,0 190 механічная, шасціступеньчатая;
DSG6

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль ўжо ў базавай камплектацыі з шэрагу сістэм бяспекі мае ESC, сістэму экстранага тармажэння, а на большасці еўрапейскіх рынкаў да іх дадаюцца дыферэнцыял XDS+, сачэнне за ціскам у шынах і радар, які адсочвае дыстанцыю да машын наперадзе. Апцыянальна на Superb можа ўсталёўвацца сістэма сачэння за сляпымі зонамі, адаптыўны круіз-кантроль, памочнік пры руху ў корках, сістэма сачэння за выкананнем раднасці руху, а таксама сістэма распазнання дарожных знакаў і кантролю стомленасці кіроўцы[4]. Для еўрапейскага рынку Superb абсталёўваецца сям'ю падушкамі бяспекі (за даплату — дзевяццю).

Па выніках краш-тэстаў Euro NCAP аўтамабіль атрымаў вышэйшую адзнаку — пяць зорак. Сярод недахопаў — зафіксаваныя датчыкамі манекенаў павышаныя нагрузкі на грудную клетку кіроўцы пры франтальным сутыкненні, рызыка траўмаў шыі ў пасажыраў задняга шэрагу пры ўдары ззаду і траўманебяспечныя для пешаходаў кромка капота і стойкі лабавога шкла[5].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2015[6]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 32,7 86%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 42,2 86%
Бяспека пешаходаў 25,7 71%
Актыўная бяспека 9,9 76%
Пратэставаны аўтамабіль:
Škoda Superb 2.0 TDI 'Ambition'

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]