Ёван Дам’янавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ёван Дам'янавіч)
Футбол
Ёван Дам’янавіч
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1982(1982-10-04)[1][2] (41 год)
Грамадзянства  Сербія і Чарнагорыя
 Сербія
Рост 192 см
Вага 82 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра каманду
Каманда Сербія Сербія (да 18)
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2001 Сербія і Чарнагорыя Суцьеска (Нікшыч) 5 (0)
2001—2002 Сербія і Чарнагорыя Раднічкі (Абрэнавац) 27 (97)
2002—2004 Сербія і Чарнагорыя Рад (Бялград) 36 (9)
2004—2005 Сербія і Чарнагорыя Жалезнік (Бялград) 18 (5)
2005—2006 Сербія і Чарнагорыя Борац (Чачак) 37 (14)
2006—2007 Аўстрыя Рыд 41 (10)
2007—2009 Германія Падэрборн 07 34 (8)
2009—2011 Германія Веен (Вісбадэн) 24 (1)
2011—2012 Сербія Борац (Чачак) 29 (8)
2012—2013 Беларусь Дынама (Мінск) 25 (6)
2013   Беларусь Дынама (Брэст) 4 (0)
2013 Сербія ОФК (Бялград) 9 (4)
2014 Кітай Хунань Білаўз (Чанша) 29 (12)
2015 Сербія Нові-Пазар 11 (0)
2016 Сербія Вождавац (Бялград) 9 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998 Сербія і Чарнагорыя Югаславія (да 16) 3 (0)
2000—2001 Сербія і Чарнагорыя Югаславія (да 18) 8 (5)
2011 Сербія Сербія 3 (0)
Трэнерская кар’ера
2018 Сербія Вождавац (Бялград) в. а.
2019—2020 Сербія Вождавац (Бялград) спарт. дыр.
2020—2021 Сербія Вождавац (Бялград)
2021— Сербія Сербія (да 18)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 верасня 2021

Ёван Дам’янавіч (сербск.: Јован Дамјановіћ; нар. 4 кастрычніка 1982, Кнін, Харватыя, СФРЮ) — сербскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі (2011). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам юнацкай зборнай Сербіі (да 18 гадоў).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за розныя сербскія клубы, у Германіі і Аўстрыі.

У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». 16 мая 2012 года ў матчы з «Нафтанам» Ёван Дам’янавіч стаў аўтарам хет-трыка.

У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў брэсцкае «Дынама»[3]. У ліпені 2013 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Мінск[4], а ў жніўні кантракт з мінскім клубам быў разарваны[5].

У хуткім часе стаў іграком сербскага ОФК[6], а ў лютым 2014 года перабраўся ў чэмпіянат Кітая. У 2015 годзе вярнуўся ў Сербію, а ўлетку 2016 года завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе гуляў за нацыянальную зборную Сербіі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З лета 2016 года пачаў працаваць у структуры «Вождаваца». Спачатку быў каардынатарам моладзевых каманд, працаваў моладзевым трэнерам. З верасня па кастрычнік 2018 года выконваў абавязкі галоўнага трэнера «Вождаваца». Са жніўня 2019 года быў спартыўным дырэктарам клуба, а ў сакавіку 2020 года паўнавартасна ўзначаліў каманду. Пакінуў пасаду галоўнага трэнера ў красавіку 2021 года.

У верасні 2021 года стаў галоўным трэнерам юнацкай зборнай Сербіі (да 18 гадоў).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]