Ёван Стэрыя Попавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёван Стэрыя Попавіч
сербск.: Јован Стерија Поповић
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 (13) студзеня 1806[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 1856(1856-03-26)[1] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, педагог, пісьменнік, адвакат, пісьменнік навуковай фантастыкі
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёван Стэрыя Попавіч (сербск.: Јован Стерија Поповић; 13 студзеня 1806, Вршац — 10 сакавіка 1856, Вршац) — сербскі паэт, празаік, драматург і перакладчык. Лічыцца заснавальнікам сербскай драмы. Першы і адзін з найвыбітнейшых сербскіх камедыяграфаў.

Сын грэка і сербкі. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта працаваў адвакатам, настаўнікам у ліцэі ў горадзе Крагуевац, быў загадчыкам аддзялення міністэрства асветы ў Бялградзе і арганізатарам сербскага тэатральнага і навуковага жыцця, складаў падручнікі.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў з слабых вершаў, прысвечаных грэчаскім героям. Да паэзіі зноў вярнуўся пры канцы жыцця. Ад паэтычнай творчасці перайшоў да гістарычных раманаў і драматургіі, але найбольшага поспеху дасягнуў як камедыяграф. У маладосці падпаў пад уплыў заснавальніка сербскага рамана Мілавана Відакавіча і напісаў раманы «Boj na Kosovu» i «Zoraida». Таксама, як і Відакавіч, намагаўся перанесці сюжэты з замежнай літаратуры на сербскае гістарычнае тло. У адным са сваіх пазнейшых сатырычных твораў («Roman bez romana») кпіў з літаратурных опусаў такога кшталту, крытыкуючы творчасць Відакавіча і яго эпігонаў.

Але перш за ўсё Стэрыя — драматург. Аўтары, якія пісалі драматургічныя творы да яго, не мелі літаратурнага поспеху. Стэрыя — першы пісьменнік, які сур’ёзна займаецца гэтым родам літаратуры, прысвячае сябе тэатру. Піша гістарычныя драмы і камедыі з сучаснага жыцця, якія мелі значна большую папулярнасць. У сваіх камедыях высьмейвае мяшчанства, эгаізм, пыхлівасць і іншыя заганы. Упершыню ўвёў у сербскую літаратуру вобраз простага малога чалавека. Меў выдатнае пачуццё кампазіцыі.

У некаторых гістарычных творах сама гісторыя з’яўляецца адно тлом, на якім адбываецца дзеянне.

Тэатр Ё. С. Попавіч успрымаў як сродак маральнага выхавання і асветы. Пры канцы жыцця выдаў зборнік вершаў.

Перакладаў з грэчаскай і французскай моў.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Драматургія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Лажа и паралажа»
  • «Тврдица»
  • «Покондирена тиква»
  • «Женидба и удадба»
  • «Превара за превару»
  • «Волшебни магарац»
  • «Смрт Стефана Дечанског»
  • «Невидимост или Светислав и Милена»
  • «Наход Симеон или несретно супружество»
  • «Аjдуци»
  • «Скендербег»

Проза[правіць | правіць зыходнік]

  • «Боj на Косову»

Зноскі