Ёга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ёга (дэванагары: योग) — паняцце індыйскай культуры, у шырокім сэнсе азначае сукупнасць розных духоўных і фізічных практык, якія былі распрацаваны ў розных напрамках індуізма і будызма, галоўнай мэтай якой з'яўляецца кіраванне псіхікай і псіхафізіялогіяй індывідуума дзеля дасягнення найвышэйшага псіхічнага і духоўнага стану. У больш вузкім сэнсе, ёга — гэта адна з шасці артадаксальных школ філасофіі індуізму. Зыходная мэта ёгі — змяненне анталагічнага статуса чалавека ў свеце.

Асноўныя напрамкі ёгі гэта — раджа-ёга, карма-ёга, джнана-ёга, бхакты-ёга і хатха-ёга.[1][2][3] У кантэксце філасофіі індуізма, пад ёгай разумеюць сістэму раджа-ёгі, якая была выкладзена ў «Ёга-сутрах» Патанджалі і цесным чынам звязана з прынцыпамі санкх'і. Ёга абмяркоўваецца ў розных пісаннях індуізма, як то «Веды», «Упанішады», «Бхагавад-гіта», «Хатха-ёга-прадыпіка», «Шыва-самхіта» і «Тантры». Канчатковай мэтай ёгі можа быць рознае: ад паляпшэння фізічнага здароўя і да дасягнення мокшы.

Слова «ёга» паходзіць ад санскрыцкага кораня ёдж ці юдж, якое мае шмат сэнсаў: «саюз», «гармонія» і інш. Упершыню сустракаецца ў «Рыг-ведзе» — найстаражытнейшым з усіх захаўшыхся помнікаў індыйскай літаратуры.[4] За межамі Індыі тэрмін, як правіла, асацыюецца з хатха-ёгай і ейнымі асанамі ці з фізічнымі практыкаваннямі. Таго, хто займаецца ёгай, называюць ёгам ці ёгінам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Pandit Usharbudh Arya (1985). The philosophy of hatha yoga. Himalayan Institute Press; 2nd ed.
  2. Sri Swami Rama (2008) The royal path: Practical lessons on yoga. Himalayan Institute Press; New Ed edition.
  3. Swami Prabhavananda (Translator), Christopher Isherwood (Translator), Patanjali (Author). (1996). Vedanta Press; How to know god: The yoga aphorisms of Patanjali. New Ed edition.
  4. P. 51 The Complete Idiot's Guide to Yoga By Joan Budilovsky, Eve Adamson

Вонкавія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]