Ёган Генрых Фос
Ёган Генрых Фос | |
---|---|
ням.: Johann Heinrich Voß | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык, выкладчык універсітэта, класіцыст |
Дата нараджэння | 20 лютага 1751[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 1826[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ernestine Voß[d] |
Дзеці | Heinrich Voß[d], Abraham Voß[d] і Hans Voß[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Сайт | voss-gesellschaft.de (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёган Генрых Фос (ням.: Johann Heinrich Voß; 20 лютага 1751, Зомерсдорф, Мекленбург — 29 сакавіка 1826, Гейдэльберг) — нямецкі паэт і перакладчык, філолаг-класік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце ў 1772—1776 гадах. У 1782 годзе стаў дырэктарам школы ў Эйціне. З 1805 года прафесар Гейдэльбергскага ўніверсітэта.
Заснавальнік гётынгенскай групы паэтаў «Саюз гаю» («Гётынгенскі гай», 1772) — аднаго з адгалінаванняў перадрамантычнага руху «Буры і націску». Велізарны поспех на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў мелі яго сельскія ідыліі — адна з першых спроб прымірыць класіцызм з рамантызмам. Асабліва славілася ідылія «Луіза» (1784, нов. рэд. 1795), дзе абмалёўваецца ва ўсіх бытавых падрабязнасцях пастарскае асяроддзе.
Фос шмат перакладаў класічных паэтаў Старажытнай Грэцыі і Рыма. Яго пераклады на нямецкую мову гамераўскіх «Адысеі» (1781) і «Іліяды» (1793) мелі вялікае культурнае значэнне для Германіі і Еўропы XVIII стагоддзя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Johann Heinrich Voss // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Johann Heinrich Voß // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Фосс Иоганн Генрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 16 лістапада 2024.
- Асобы
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1751 годзе
- Нарадзіліся ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі
- Памерлі 29 сакавіка
- Памерлі ў 1826 годзе
- Памерлі ў Гайдэльбергу
- Пахаваныя на гайдэльбергскіх могілках Бергфрыдгоф
- Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Енскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Памерлі ў Гейдэльбергу