Ёган Якаб Бодмер
| Ёган Якаб Бодмер | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | паэт, гісторык, перакладчык, журналіст, пісьменнік, літаратурны крытык |
| Дата нараджэння | 19 ліпеня 1698[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 студзеня 1783[2][1][…] (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
Ёган Якоб Бодмер (ням.: Johann Jakob Bodmer, 19 ліпеня 1698, Грэйфензее, каля Цюрыха — 2 студзеня 1783, Цюрых) — швейцарскі пісьменнік, філолаг, літаратурны крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Грэйфензее каля горада Цюрыха, у сям’і пастара, вывучаў спачатку багаслоўе, але затым прысвяціў сябе літаратуры і гісторыі.
У 1725 годзе ён атрымаў месца прафесара гісторыі і палітыкі ў цюрыхскай гімназіі, у 1737 годзе зрабіўся сябрам Вялікай рады і прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх грамадскіх справах, але пасля смерці жонкі і дзяцей адправіўся ў свой маёнтак.
Перакладчык Гамера і Мільтана, прапагандыст англійскай літаратуры, выдавец твораў мінезінгераў і часткі «Песні пра Нібелунгаў». Змагаўся з панаваўшым у нямецкамоўнай літаратуры класіцызмам. Аказаў уплыў на фармаванне швейцарскага мастака Ёгана Генрыха Фюслі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Бодмер, Иоганн-Яков // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IV. — С. 218.
- ↑ Bodmer, Johann Jakob // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1876. — Т. 3. — S. 19–23.