Ёган III Сігізмунд (курфюрст Брандэнбурга)
| Ёган III Сігізмунд | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Johann Sigismund von Brandenburg | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
8 лістапада 1572[1] |
||||||
| Смерць |
23 снежня 1619[3] (47 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Гогенцолерны | ||||||
| Бацька | Ёахім III Фрыдрых | ||||||
| Маці | Кацярына Кюстрынская[d] | ||||||
| Жонка | Duchess Anna of Prussia[d][5] | ||||||
| Дзеці | Георг Вільгельм[d], Марыя Элеанора Брандэнбургская, Кацярына Брандэнбургская[d][6], Anna Sophia of Brandenburg[d][6] і Joachim Sigismund von Brandenburg[d] | ||||||
| Веравызнанне | кальвінізм і лютэранства | ||||||
Іаган (Ганс) Сігізмунд або Ян Жыгімонт (ням.: Johann Sigismund, польск.: Jan Zygmunt, лац.: Iohanus Sigismundus; 8 лістапада 1572[1], Гале, Магдэбургскае архібіскупства[d][2] — 23 снежня 1619[3], Берлін[4]) — курфюрст Брандэнбурга з 1608 года, рэгент Прусіі з 1608 года, герцаг Прусіі з 1618 года, прадстаўнік дынастыі Гогенцолернаў. Сын курфюрста Іаахіма Фрыдрыха, спадчыннікам якога стаў у 1608 годзе, і Кацярыны Брандэнбург-Кюстрынскай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ян Жыгімонт у 1594 годзе ажаніўся з Ганнай, старэйшай дачкой сваяка — герцага Прусіі Альбрэхта Фрыдрыха, які быў псіхічна хворым і не меў спадчынніка мужчыны. Разам з бацькам заставаўся курфюрстам у Свяшчэннай рымскай імперыі, з таго часу яны былі рэгентамі ў Княскай Прусіі і па гэтым уладанні — васаламі Рэчы Паспалітай. Яны рахмана збіралі падаткі з прусаў і плацілі водкупы ад вайсковых канфедэратаў. Пасля смерці Альбрэхта ў жніўні 1618 года, правы на валоданне Княжацкай Прусіяй перайшлі да Ёгана Сігізмунда і яго нашчадкаў з Брандэнбургскай лініі роду.
У 1609 годзе, калі памёр апошні нашчадак юліх-клеўскіх герцагаў, Ёган, адначасова з Пфальц-Нойбургам, заявіў аб правах на спадчыну. Паводле дортмундскага дагавора краіна была аддадзена ў сумеснае кіраванне абодвух прэтэндэнтаў. Паводле Ксантэнскага пагаднення 1614 года з наступнымі дадаткамі адбыўся другі падзел, пасля якога Клевэ, Марк і Равенсбург адышлі да Брандэнбурга, а Юліх-Берг — да Пфальц-Нойбурга.
Ёган Сігізмунд Гогенцолерн у 1609 годзе абавязаўся ўносіць у польскую каралеўскую казну штогод па 30 000 гульдэнаў, паабяцаў увесці ў Прусіі Грыгарыянскі каляндар і пабудаваць у Кёнігсбергу каталіцкі храм. У выніку ў 1611 годзе Ёган Сігізмунд атрымаў грамату на права кіравання і на спадчынную ўладу ў прускім герцагстве.
У 1613 годзе Ёган перайшоў з лютэранства ў рэфармацтва, але адмысловым дакументам ад 1615 года дазволіў падданым заставацца пры строгім лютэранстве ці формуле канкордыі. Як кальвіністу, яму давялося затым змагацца з апазіцыяй саслоўяў у Прусіі і Брандэнбургу, прычым на бок яго праціўнікаў стала і яго жонка Ганна, дбайная лютэранка.
Жыхары Прусіі сустракалі ў штыкі кальвінскія новаўвядзенні. Але да адкрытых выступленняў справа не дайшла, з прычыны змены сітуацыі. У 1619 годзе курфюрст памёр. Да сваёй смерці ён паспеў стварыць (фактычна) Брандэнбургска-прускую дзяржаву са сталіцай у Берліне. Праблемы з Расіяй, Швецыяй, Турцыяй адцягнулі Польшчу ад Прусіі, у якой законным герцагам у 1619 годзе стаў сын Ёгана Сігізмунда і Ганны Прускай — Георг Вільгельм.
Нашчадкі
[правіць | правіць зыходнік]- Георг Вільгельм (1595—1640), з 1619 года — курфюрст Брандэнбурга і герцаг Прусіі
- Ганна Сафія (1598—1659), жонка Фрыдрыха Ульрыха, герцага Браўншвайг-Люнебургскага
- Марыя Элеанора (1599—1655), жонка Густава II Адольфа, караля Швецыі, маці Крысціны
- Кацярына (1602—1644), жонка спачатку Габара Бетлена, прынца Трансільваніі, затым — Франца Карла Саксен-Лаўэнбургскага
- Іаахім Сігізмунд (1603—1625).
- Агнэса (1606—1607).
- Ёган Фрыдрых (1607—1608).
- Альбрэхт Крысціян (7 сакавіка — 14 сакавіка 1609).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Lundy D. R. Johann Sigismund Kurfürst von Brandenburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #117677337 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #117677337 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #117677337 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage