Ёзеф Габчык
| Ёзеф Габчык | |
|---|---|
| славацк.: Jozef Gabčík | |
| | |
| Дата нараджэння | 7 красавіка 1912[1][2] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 18 чэрвеня 1942[3][4][…] (30 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | пяхота, парашутыст, агент спецпрызначэння |
| Гады службы | 1932-1937, 1939-1942 |
| Званне | капітан пяхоты (пасмяротна) |
| Часць | |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
| Аўтограф |
|
Ё́зеф Га́бчык (славацк.: Jozef Gabčík, 8 красавіка 1912, Полуўссе, Славакія — 18 чэрвеня 1942, Прага, Чэхія) — ротмістр чэхаславацкай арміі, удзельнік аперацыі «Антрапоід», накіраванай на ліквідацыю пратэктара Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха, нацыянальны герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў славацкай частцы Аўстра-Венгерскай імперыі, якая ўвайшла ва ўтвораную ў 1918 годзе Чэхаславакію. У 1920-х гадах спачатку ў Косцельцах-над-Влтавай навучаўся на каваля, потым вучыўся на гадзіншчыка. У 1927 наведваў гандлёвае вучылішча ў найбліжэйшым горадзе Ковараў.
Да 1939 года працаваў рабочым на хімічным заводзе ў Жыліне. 4 чэрвеня 1939 нелегальна перайшоў мяжу з Польшчай, а затым пераехаў у Францыю, дзе ўступіў у Замежны легіён. У ліпені быў пасланы ваяваць у Францыю, пасля паражэння эвакуіраваўся ў Вялікабрытанію, дзе ўступіў у Чэхаславацкія ваенныя сілы за мяжой, арганізаваныя прэзідэнтам у выгнанні Эдвардам Бенешам. У замку Колмандэлей у графстве Чэшыр прайшоў дэсантную падрыхтоўку.
Разам з Янам Кубішам, з якім ён пазнаёміўся яшчэ ў Польшчы, падаў заяўку ў брытанскае Упраўленне спецыяльных аперацый. Абодвух адабралі для правядзення аперацыі «Антрапоід», падрыхтаванай 2-м аддзелам чэхаславацкай разведкі пад агульным кіраваннем Францішка Моравіца. Тым самым яны павінны былі заклікаць чэхаў да непадпарадкавання нацыстам. У ноч з 28 на 29 снежня 1941 абодва яны былі дэсантаваны над Чэхіяй. Спачатку яны правялі акцыю сабатажу ў Пльзені, а затым у 27 мая 1942 здзейснілі замах на Райнгарда Гайдрыха, які памёр ад ран 4 чэрвеня.
Пасля замаху разам з іншымі ўдзельнікамі Супраціўлення Габчык схаваўся ў крыпце праваслаўнай царквы Св. Кірыла і Мяфодзія ў Празе, пакуль яны не былі выдадзены здраднікам Каралам Чурдам. 18 чэрвеня немцы акружылі царкву і пачалі штурм, абаронцы мужна і адчайна абараняліся на працягу некалькіх гадзін. 7 патрыётаў-чэхаславакаў — Ёзеф Габчык, Яраслаў Шварц, Ян Грубы, Ёзеф Валчык, Адальф Опалка, Ёзеф Бублік, Ян Кубіш — трымаліся супраць некалькіх сотняў эсэсаўцаў, гестапа і паліцыі. Калі становішча стала безнадзейным (немцы сталі затапляць склеп царквы, а боепрыпасы сканчаліся), усе абаронцы царквы, акрамя цяжкапараненага Кубіша, скончылі жыццё самагубствам. Кубіш памёр пазней ад ран.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вайны яны сталі нацыянальнымі героямі Чэхаславакіі. Імем Габчыка названы адзін з раёнаў у паўднёвай Славакіі, яго імя носіць вуліца ў Браціславе і вуліца недалёка ад месца замаху.

Зноскі
- ↑ https://zurnal.pravda.sk/neznama-historia/clanok/548445-kedy-sa-narodil-jozef-gabcik/
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 Kmoch P. Boj v kostele v Resslově ulici — Ústav pro studium totalitních režimů, 2016. — вып. 2/2016. — С. 38. — ISSN 1802-8241 Праверана 12 чэрвеня 2020.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Štěpána, sign. ŠT Z19, s. 241 — Т. ŠT Z19. — С. 241.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Burian, Michal et al. Assassination. Operation Arthropoid, 1941-1942. — Prague: Ministry of Defence of the Czech Republic - AVIS, 2002. — P. 14. — 94 p. — ISBN 8072781588.
- REICHL, Martin. Cesty osudu. Cheb : Svět křídel, 2004. ISBN 80-86808-04-1.
- ČERNÝ, Karel. Muži z londýnského vydání. [s.l.] : Nakladatelství Průžová Jitka, 2007. ISBN 9788023988598.
- VARSÍK, Milan. Kto ste, Jozef Gabčík?. Bratislava : Mladé letá, 1973.
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Аўстра-Венгрыі
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Пахаваныя ў Празе
- Кавалеры чэхаславацкага ваеннага ордэна «За свабоду»
- Кавалеры ордэна Белага льва «За Перамогу»
- Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1939
- Асобы
- Нарадзіліся 8 красавіка
- Памерлі ў Празе
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Рух Супраціўлення ў Чэхаславакіі
- Постаці Славакіі
- Узнагароджаныя чэхаславацкім ваенным памятным медалём
- Агенты Упраўлення спецыяльных аперацый
- Памерлі ад ран
