Ёзэф Блатэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ёзэф Блатэр
Йозеф Блаттер.jpg

прэзідэнт ФІФА[d]
8 чэрвеня 1998 — 8 кастрычніка 2015
Папярэднік Жуан Авеланж
Пераемнік Джані Інфанціна

Нараджэнне 10 сакавіка 1936(1936-03-10)[1][2][…] (85 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць спартыўны функцыянер, эканаміст, палітык, хакеіст
Аўтограф Joseph S. Blater FIFA President autograph.jpg
Узнагароды
Ордэн Гонару Order of the Companions of O. R. Tambo кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Grand Cross of the Order of Wissam El Alaouite ордэн «За заслугі» І ступені Shohrat Order Officer of the Order of Good Hope камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» ордэн Франсіска Міранды ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года) Order of recognition Order of Bernardo O'Higgins Silver Olympic Order ордэн «Данакер» Great Silver Medal of Honour for Services to the Republic of Austria Order of Prince Yaroslav the Wise, 2nd class Order of Prince Yaroslav the Wise, 3rd class Order of Friendship Commander of the National Order of the Lion ордэн Дастык II ступені Order of Independence Jordanian Humane Order of African Redemption Order of the Republic ордэн Палярнай зоркі, Манголія Order of the Two Niles ордэн Заіда ордэн Заслуг Order of the Throne Order of Jerusalem
Commons-logo.svg Ёзэф Блатэр на Вікісховішчы

Ёзэф «Зэп» Блатэр (ням.: Joseph «Sepp» Blatter, 10 сакавіка 1936 года, Фісп, Вале, Швейцарыя) — восьмы прэзідэнт ФІФА (1998—2015).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 сакавіка 1936 года.

У 1956 годзе скончыў юрыдычны факультэт універсітэта ў Лазане. Стаў членам асацыяцыі спартыўных журналістаў Швейцарыі. З 1948 па 1971 выступаў за адзін з аматарскіх швейцарскіх футбольных клубаў. У 1962 годзе пачаў кар’еру ў швейцарскай турыстычнай фірме. У 1964 годзе стаў генеральным сакратаром Швейцарскай хакейнай асацыяцыі. У 1972 годзе, быўшы прадстаўніком фірмы Longines прыняў удзел у падрыхтоўцы Алімпійскіх гульняў у Мюнхене. Ёсць інфармацыя, што ён быў суддзёй па часе ў час баскетбольнага фіналу СССР — ЗША, і што менавіта ён заявіў пра недагуляныя тры секунды. Усё памятаюць, што гэта прывяло да паражэння амерыканцаў. У 1975 годзе стаў тэхнічным дырэктарам ФІФА. У 1981 годзе зацверджаны на пост генеральнага сакратара гэтай арганізацыі яе прэзідэнтам Жуанам Авеланжам. У 1998 годзе ў барацьбе за пост прэзідэнта ФІФА выйграў на выбарах у прэзідэнта УЕФА Ленарта Юхансана. У 1999 годзе ўвайшоў у склад Міжнароднага алімпійскага камітэта. У 2001 годзе яго імя было ў цэнтры скандалу, звязанага з банкруцтвам кампаніі-партнёра ФІФА ISL/ISMM.

У 2010 годзе ён апынуўся ў цэнтры скандалу, дзякуючы жарту пра тое, што на чэмпіянаце свету 2022 года ў Катары геям-балельшчыкам прыйдзецца адмовіцца ад сексу. Гэта выказванне выклікала хвалю крытыкі і абвінавачванняў у гамафобіі. У выніку Блатэр прынёс выбачэнні і заявіў, што мае намер патрабаваць ад улад Катара выканання праў чалавека[7].

Найбуйнейшы ў гісторыі ФІФА скандал разгарэўся ў канцы мая 2015 года, калі ў атэлі ў Цюрыху за два дні да выбараў прэзідэнта ФІФА па запыце амерыканскага правасуддзя швейцарская паліцыя затрымала сем высокапастаўленых чыноўнікаў арганізацыі па падазрэнні ў карупцыі. Усяго абвінавачванні былі прад’яўленыя 14 былым і дзеючым футбольным чыноўнікам. Па дадзеных Міністэрства юстыцыі ЗША, за 24 гады яны атрымалі хабару на суму каля 150 млн долараў. Хоць Блатэр на кангрэсе арганізацыі 29 мая быў пераабраны на чарговы тэрмін, аднак праз чатыры дні абвясціў пра сыход у адстаўку на фоне карупцыйных скандалаў.

У пачатку кастрычніка 2015 года камітэт па этыцы Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) ў рамках расследавання прыняў рашэнне пра адхіленне Ёзэфа Блатэра і прэзідэнта УЕФА Мішэля Плаціні ад занятых імі пасад і любой футбольнай дзейнасці на 90 дзён з магчымасцю падаўжэння дыскваліфікацыі, але не больш чым на 45 дзён. Падставай для гэтага рашэння стаў перавод Блатэрам плацяжу ў памеры 2 млн швейцарскіх франкаў са сродкаў ФІФА на рахункі Плаціні ў 2011 годзе. Камітэт ФІФА па этыцы абвясціў, што запэўненне Блатэра пра наяўнасць вуснага пагаднення па плацяжы Плаціні было непераканаўчым, і яно было адхілена арбітражнай палатай. 21.12.2015 Ёзэф Блатэр і Мішэль Плаціні былі адхіленыя ад футбольнай дзейнасці на 8 гадоў.

Разведзены, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]