Ёзэф Доў Салавейчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ёзэф Доў Салавейчык
Дата нараджэння 27 лютага 1903(1903-02-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1993(1993-04-09) (90 гадоў)
Месца смерці
Бацька: Мошэ Салавейчык[d]
Дзеці: Товах Салавейчык[d] і Хаім Салавейчык[d]
Месца працы
Альма-матар:
Commons-logo.svg Ёзэф Доў Салавейчык на Вікісховішчы

Ёзэф Доў Салавейчык (27 лютага 1903, Пружаны, Гродзенская губерня — 9 красавіка 1993, Бостан, ЗША)  — адзін з лідараў артадаксальнага яўрэйства ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 годзе сям’я пераехала ў Хаславічы, дзе ягоны бацька Машэ заняў пост рабіна.

Навучаўся ў меламеда Баруха Райсберга. Да 22-гадовага ўзросту вывучаў Тору і Талмуд пад кіраўніцтвам бацькі. Глыбокі ўплыў на яго аказаў ягоны дзед, рабі Хаім, адзін з кіраўнікоў знакамітай Валожынскай ешывы.

У 1920 годзе сям’я пераехала ў Варшаву, дзе бацька ачоліў новую рабінскую семінарыю «Тахкемоні» («Умудры мяне»‎). У 1924 годзе паступіў у Вольны польскі ўніверсітэт, дзе тры гады вывучаў палітычныя навукі. У 1926 годзе пераехаў у Берлін, каб працягнуць адукацыю. У 1932 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Крыніца чыстых ведаў і асноваў рэальнасці» — эпістэмалогія і метафізыка Германа Когена.

У 1931 годзе ажаніўся з Тоняй Левіт (1904—1967), у наступным годзе яны пераехалі ў ЗША. Тут ён стаў рабінам яўрэйскай рады Бостана.

У 1935 годзе накіраваўся ў Палесціну, дзе вылучыў сваю кандыдатуру на пост галоўнага рабіна Тэль-Авіва.

У 1937 годзе заснаваў у Бостане школу «Майманідэс».

Пасля смерці бацькі ў 1941 годзе быў прызначаны кіраўніком Семінарыі ў Нью-Ёрку і заставаўся на гэтай пасадзе да сыходу ў адстаўку з прычыны хваробы ў 1985 годзе[1].

Зноскі