Перайсці да зместу

Ёлча (станцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станцыя
Ёлча
Украінская чыгунка
Аддзяленне чыг. Паўднёва-Заходняя чыгунка
Аператар Паўднёва-Заходняя чыгунка
Дата адкрыцця 1930
Код станцыі ЕСР 324707
Код у АСКЧТ 324607
Код у «Экспрэс-3» 200069
Ёлча (Беларусь)
Ёлча
Ёлча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ё́лча (трансліт.: Jolča, руск.: Иолча, нарматыўная назва — Ёлча[1])[2] — станцыя Паўднёва-Заходняй чыгункі Украінскай чыгункі ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў вёсцы Новая Ёлча; на лініі Чарнігаў — Оўруч, паміж ст. Неданчычы і Семіходы.

Станам на 1986 год, у складзе Новаялчанскага сельсавета Брагінскага раёна, у саўгасе «Краснае»[1].

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана на выступе ў тэрыторыю Украіны беларускай тэрыторыі, адзіная дзейная станцыя на гэтым выступе (астатнія станцыі на ўчастку Славутыч — Семіходы — украінскія, лінія выкарыстоўваецца для дастаўкі супрацоўнікаў Чарнобыльскай АЭС да месца працы).

Паблізу станцыі — таксама вёскі Новая Ёлча, Краснае, Галубоўка і іншыя. Станцыя — адзіная, якую абслугоўвае «Укрзалізныца» і пры гэтым размешчаная на тэрыторыі Беларусі.

Пасажырская сувязь

[правіць | правіць зыходнік]

Канцавая для прыгарадных цягнікоў Чарнігаў — Ёлча. Электрычкі Славутыч — Семіходы ідуць паўз станцыю без прыпынку і наогул без прыпынку на беларускай тэрыторыі.

  1. а б Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 65).
  2. Ёлча (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь