Ёнас Басанавічус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ёнас Басанавічус
Jonas Basanavicius (1851-1927).jpg
Дата нараджэння 23 лістапада 1851(1851-11-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1927(1927-02-16)[3][4][2] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст, палітык, урач, фалькларыст
Навуковая ступень доктарская ступень[d][6]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Ёнас Басанавічус на Вікісховішчы

Ёнас Басанавічус (літ.: Jonas Basanavičius; нар. 23 лістапада 1851 г. у Ашкаболях, пам. 16 лютага 1927 г. у Вільні) — літоўскі доктар, першы галоўны рэдактар газеты «Аўшра», патрыярх літоўскага нацыянальнага Адраджэння, адзін з падпісантаў Акта незалежнасці Літвы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

363zoom.jpg

Ёнас Басанавічус нарадзіўся ў вёсцы Ашкаболі у Аўгустоўскай губерні, у Царстве Польскім. Пасля заканчэння гімназіі ў Марыямпалі вывучаў рускую філалогію, а пазней — медыцыну ў Маскоўскім універсітэце. З-за таго, што не мог знайсці працы ў Літве, у 1880 г. выехаў у Балгарыю, потым у 1882 г. у Прагу, дзе працягнуў медыцынскую адукацыю. У 1884 г. зноў пераехаў у Балгарыю, дзе ў 1891 г. атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Увесь час браў ўдзел у справе адраджэння Літвы. У 1904 г. вярнуўся на радзіму. У 1905 годзе быў арганізатарам Вялікага літоўскага сейма ў Вільні (4 i 5 снежня 1905 г.). Падкрэсліваў права літоўцаў на існаванне, якое маюць і іншыя народы, а таксама на самастойнае вырашэнне свайго лёсу. Заахвочваў да клопату над літоўскай мовай. Аўшра пісала, што народ жыве да таго часу, пакуль жывая ягоная мова. У першым нумары выдання выкарыстаў лацінскі эпіграф: Homines historiarum ignorari sunt pueri (Людзі, якія не ведаюць гісторыі, застаюцца дзяцьмі).

Басанавічус змяніў літоўскі правапіс: на старонках рэдагаванай ім газеты ён замяніў польскія «sz» і «cz» чэшскімі «š» i «č».

Быў адным з падпісантаў Акту незалежнасці Літвы у 1918 г. пасля гэтага стала стаў жыць у Вільні.

Помнік на могілках Роса

Памёр у віленскай бальніцы ад пнеўманіі, пахаваны на могілках Роса. З-за значэння Ё. Басанавічуса ў гісторыі літоўскага нацыянальнага адраджэння і супадзення даты яго смерці з днём аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці (16 лютага 1918) г. у савецкія часы ля магілы ў гадаваіны смерці і дні памінання памерлых дэманстратыўна адзначалася памяць па ім, у той жа час адзначалася забароненая дата 16 лютага. Імя Басанавічуса нададзена вуліцам у гарадах Літвы і Балгарыі. Ён адлюстраваны на банкноце ў 50 літаў, а таксама на срэбнай манеце ў 5 літаў, выпушчанай у 1936 годзе.

Навуковая і публіцыстычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Ёнас Басанавічус на банкноце ў 50 літаў

.

Друкаваўся з 1885 г. Публікаваў працы і артыкулы, прысвечаныя гісторыі літоўцаў, археалогіі, этнаграфіі, гісторыі культуры, асобным галінам мовазнаўства, літоўскаму фальклору. Выдаваў матэрыялы да біяграфій літоўскіх пісьменнікаў, іх успаміны, эпісталярную спадчыну, а таксама зборнікі літоўскага фальклора.

Працаваў у шматлікіх літоўскіх перыядычных выданнях (Vilniaus žinios, «Вільціс» і інш.), таксама ў балгарскіх газетах і літоўскай газеце на польскай мове «Litwa», у рускіх і нямецкіх навуковых выданнях. Карыстаўся псеўданімамі і крыптанімамі A. B., Bassianis, Birsztonas, J. Sapalius і інш.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Apie senovės Lietuvos pylis. Tilžė, 1891.
  • Etnologiškos smulkmenos. Tilžė, 1893.
  • Lietuviszkai-trakiszkos studijos. Šenandoras, 1898.
  • Apie trakų prygų tautystę ir jų atsikėlimą Lietuvon. Vilnius, 1921.
  • Iš Trakų ir lietuvių mytologijos smulkmenos. Vilnius, 1921.

Перавыданні твораў[правіць | правіць зыходнік]

  • Rinktiniai raštai («Выбраныя творы»). Vilnius: Vaga, 1970.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Jonas Basanavicius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Басанавичюс Йонас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/54659/Jonas-Basanavicius
  5. Басанавичюс Йонас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119344912 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Piotr Łossowski: Po tej i tamtej stronie Niemna, Czytelnik, Warszawa 1985, ISBN 83-07-01289-9
  • Piotr Łossowski: Polska – Litwa: ostatnie sto lat, Oskar, Warszawa, 1991, ISBN 83-85239-06-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]