Ёнас Густаў Вільгельм Цандэр
Выгляд
| Ёнас Густаў Вільгельм Цандэр | |
|---|---|
| Jonas Gustav Vilhelm Zander | |
| |
| шведскі фізіятэрапеўт | |
| Імя пры нараджэнні | шведск.: Jonas Gustaf Wilhelm Zander |
| Род дзейнасці | урач |
| Дата нараджэння | 29 сакавіка 1835 |
| Месца нараджэння | Стакгольм |
| Дата смерці | 17 чэрвеня 1920 (85 гадоў) |
| Месца смерці | Стакгольм |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Fanny Agnes Eleonore Hansen[d] |
| Дзеці | Emil Zander[d] |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Ёнас Густаў Вільгельм Цандэр (шведск.: Jonas Gustav Vilhelm Zander, 29 сакавіка 1835, Стакгольм - 17 чэрвеня 1920, там жа) — шведскі фізіятэрапеўт, заснавальнік механатэрапіі, акадэмік Шведскай акадэміі навук (1896).
Медыцынскую адукацыю атрымаў ва ўніверсітэце Упсалы (1855-60). У 1865 заснаваў першы ў свеце медыка-механічны інстытут для аднаўлення функцый суставаў і цягліц пасля траўматычных пашкоджанняў і лячэння хвароб абмену рэчываў з дапамогай актыўна-пасіўных практыкаванняў. Сканструяваў для гэтага дзясяткі апаратаў, дзеянне якіх заснавана на прынцыпе рычага.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Dr. Gustav Zander Архівавана 27 жніўня 2012. — Studio Uma - Health and Wellness. (англ.)
