Ёнішкеліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ёнішкеліс
літ.: Joniškėlis
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1685
Першая згадка
1685
Горад з
Плошча
  • 2,36 км²
Вышыня цэнтра
85 м
Тып клімату
Насельніцтва
  • 977 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 451
Паштовыя індэксы
LT-39027
Афіцыйны сайт
Ёнішкеліс на карце Літвы
Ёнішкеліс (Літва)
Ёнішкеліс

Ёнішкеліс (літ.: Joniškėlis, традыцыйная беларуская назва — Янішкеле) — горад у паўночнай Літве, знаходзіцца ў Пасваліскім раёне Панявежыскага павета ў 17 км ад Пасваліса. Колькасць насельніцтва складае каля 1,4 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У гістарычных крыніцах упершыню Янішкеле ўзгадваюцца з 1685 года. У 1736 годзе Янішкеле атрымалі гарадскія правы. З XVII стагоддзя да Другой Сусветнай вайны горад належаў сям’і Карпаў. Яны стварылі тут буйны архіў, які, аднак, быў разрабаваны пад час Першай Сусветнай вайны. У 1894 годзе ў маёнтку Карпаў працаваў эканомам Габрыэль Ландсбергіс-Жэмкалніс, літоўскі драматург і дзед Вітаўтаса Ландсбергіса.

28 лютага 2005 года Ёнішкеліс атрымаў герб[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка насельніцтва Ёнішкеліс
Год 1841 1897 1923 1959 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 100 670 568 2 592 1 871 1 776 1 585 1 477 1 383

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл
  • Касцёл
Сядзіба Карпаў
  • Рэзідэнцыя Карпаў (18 будынкаў), з’яўляецца буйнейшым і найлепей захаваным помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя ў Літве. Яна была пабудавана ў 1763 годзе. Пасля Другой Сусветнай вайны тут знаходзілася сярэдняя школа, цяпер гэта прыватная ўласнасць. Пабудовы акружаныя паркам. Да парку прымыкае рака Мажупа, а да рэзідэнцыі вядзе ліпавая алея.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]