Ён Баўэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ён Баўэр
John Bauer
Ён Баўэр, аўтапартрэт, 1908 г.
Ён Баўэр, аўтапартрэт, 1908 г.
Дата нараджэння: 4 чэрвеня 1882(1882-06-04)
Месца нараджэння: Ёнчэпінг, Швецыя
Дата смерці: 20 лістапада 1918(1918-11-20) (36 гадоў)
Месца смерці: в. Ветэрн, Швецыя
Месца пахавання:
Падданства: Сцяг Швецыі Швецыя
Грамадзянства:
Жонка: Ester Ellqvist[d]
Род дзейнасці: мастак, ілюстратар
Жанр: ілюстратар
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы


Ён Баўэр (шведск.: John Bauer; 4 чэрвеня 1882 — 20 лістапада 1918) — шведскі мастак і ілюстратар. Шырока вядомы сваімі ілюстрацыямі да казак «Сярод эльфаў і троляў» (шведск.: Bland tomtar och troll), якія штогод публікаваліся ў Швецыі на Ражство.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ён Баўэр нарадзіўся ў горадзе Ёнчэпінг у паўднёвай Швецыі, дзе рос разам з двума братамі і сястрой — Ганнай Баўэр. Ранняя смерць Ганны ў 13 гадоў зрабіла цяжкае ўражанне на Баўэра і яго братоў. З дзяцінства Баўэр любіў праводзіць час за маляваннем, спачатку абмяжоўваючыся невялікімі малюнкамі і накідамі. Калі яму споўнілася 16, ён з'ехаў у Стакгольм, дзе праз два гады паступіў у Шведскую каралеўскую акадэмію мастацтваў.

Ілюстрацыя да зімовай казкі пра Yule Goat — Калядную казу (1912 г.)

У акадэміі ён сустрэў Эстэр Элквіст, на якой жаніўся ў снежні 1906 г. У 19081910 гг. яны разам адправіліся ў паездку па паўднёвай Германіі і Італіі. Знаёмства з раннім італьянскім адраджэннем аказала глыбокае ўздзеянне на творчасць Баўэра[3].

Прынцэса Туўстар (1913 г.) — адна з самых значных прац Баўэра

Ілюстрацыі да казак «Сярод эльфаў і троляў», над якімі Ён Баўэр працаваў у перыяд з 1907 па 1915 гг., зрабілі яго адным з самых вядомых казачных мастакоў Швецыі. Спрабаваў ён і іншыя спосабы выраза: ствараў манументальныя фрэскі, складаў казачныя дзіцячыя п'есы, а таксама напісаў лібрэта для балета «Горны кароль» (шведск.: «Bergakungen»).

У 1918 годзе ў мастака пачаліся сямейныя праблемы і частыя дэпрэсіі. Тады ў пошуках лепшага жыцця ён вырашыў адправіцца разам з жонкай і трохгадовым сынам на пароме праз возера Ветэрн у Стакгольм. Але на возеры пачаўся сапраўдны шторм, паром затануў. Ён Баўэр і яго сям'я загінулі.[4]

Зноскі

  1. John Bauer Праверана 20 сакавіка 2017.
  2. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  3. Nordic Art: Ён Баўэр
  4. Цыдулкі Астранаўта: Ён Баўэр

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]