Ёран Тэрборн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ёран Тэрборн
Партрэт
Род дзейнасці сацыёлаг, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 23 верасня 1941(1941-09-23) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Ёран Тэрборн на Вікісховішчы

Ёран Тэрборн (нар. 23 верасня 1941, Кальмар, Швецыя) — шведскі сацыёлаг, член Акадэміі грамадскіх навук, прафесар сацыялогіі Кембрыджскага ўніверсітэта, адзін з найцытаванейшых сучасных сацыёлагаў-марксістаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Лундскі ўніверсітэт, дзе ў 1974 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі.[3]

Працаваў ва ўніверсітэтах Еўропы, Азіі, Афрыкі, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі[4]. З 2006 года ўзначальваў кафедру сацыялогіі ў Кембрыджы, у 2010 годзе выйшаў на пенсію, але яшчэ выкладае модуль MPhil.

Жыве ў Юнгбіхольме на паўднёвым усходзе Швецыі[5].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Прыхільнік агульнай свабоды і роўнасці, антыімперыялістычных і эгалітарных грамадскіх рухаў[4]. Працуе ў асноўным над глабальнымі даследаваннямі — сямейна-полавыя і гендэрныя адносіны, няроўнасць, шляхі да сучаснасці, гарады і ўлада, фарміраванне сярэдняга класа.

У кнізе The Ideology of Power and the Power of Ideology (1980, Ідэалогія ўлады і ўлада ідэалогіі) Тэрборн адыходзіць ад прац Луі Альцюсера пра фарміраванне ідэалогіі, звяртаецца да ідэалагічных змен, ідэалагічнай будовы класаў і ідэалагічнага панавання. Распрацоўвае матэрыяльную матрыцу ідэалогій і агульную схему фарміравання ідэалогій з постмарксісцкага пункту гледжання.

У кнізе From Marxism to Post Marxism? (2008, Ад марксізма да постмарксізма?) спрабуе сцісла выкласці ўсёабдымную гісторыю развіцця марксісцкай тэорыі і кірункі марксісцкай думкі ў XXI ст.

Шмат публікакуецца ў такіх выданнях, як New Left Review, адметны артыкуламі на тэмы ў агульных палітычных і сацыялагічных межах постмарксізма — перасячэнне класавай структуры грамадства і функцыі дзяржаўнага апарату, фарміраванне ідэалогіі ўнутры суб’ектаў і будучыня марксісцкай традыцыі.

Узнагароджаны Прэміяй Леніна ў 2019 годзе.[6]

Працы апублікаваны мінімум на 24 мовах.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Паасобныя працы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа.

  • Еўропа сёння і заўтра: Еўрап. мадэрнасць і далейшасць: траекторыі еўрап. грамадстваў, 1945—2000 / Пер. с англ. С.Шупы. — Мн. : Цэнтр еўрап. досьледаў і культур. ініцыятываў «ЕўроФорум», Бел. фонд Сораса, 1997. — 567 с. — (Серыя «Адкрытае грамадства»)

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121967417 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Schreuder O. A.A.G. Therborn // Proeven van eigen cultuur, vijfenzeventig jaar Katholieke Universiteit Nijmegen 1923-1998 Deel II 1960-1998 — 1998. — 539 с. — ISBN 90-5625-040-X
  3. Department of Sociology, Cambridge University, Academic page
  4. 4,0 4,1 Göran Therborn. www.therborn.com. Праверана 9 жніўня 2019.
  5. Rikke Amundsen Professor Göran Therborn(англ.) . research.sociology.cam.ac.uk (9 ліпеня 2016). Праверана 9 жніўня 2019.
  6. Göran Therborn | Leninpriset(нявызн.) .

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]