Ёсеф Манес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёсеф Манес
чэшск.: Josef Mánes
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 мая 1820(1820-05-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 1871(1871-12-09)[1][2][…] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Антанін Манес[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёсеф Манес (чэшск.: Josef Mánes; 12 мая 1820, Прага — 9 снежня 1871, Прага) — чэшскі мастак, прадстаўнік рамантычнай плыні ў жывапісе.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ёсеф Манес нарадзіўся ў вядомай сям’і мастакоў. Жывапісцамі былі бацька Ёсефа, Антанін Манес, яго брат Гвіда Манес і сястра Амалія Манесава; дзядзька мастака, Вацлаў Манес, быў дырэктарам пражскай Мастацкай акадэміі. Першыя ўрокі жывапісу Ёсеф браў у свайго бацькі. З 1835 па 1844 гады ён вучыцца ў пражскай Мастацкай акадэміі, пад кіраўніцтвам прафесараў Францішка Ткадліка і Хрысціяна Рубена. Затым з’яжджае на два гады для працягу сваёй адукацыі ў Мюнхен. Пасля вяртання з Германіі Ёсеф Манес каля 20 гадоў жыве ў маёнтку графа Фрыдрыха Сільфа-Тарука, у яго палацы ў Чэхах пад Касыржам. Адсюль мастак здзяйсняе паездкі па Маравіі, Славакіі і Польшчы.

Ёсеф Манес прымаў актыўны ўдзел у культурным жыцці сваёй краіны. Ён быў чальцом мастацкага саюза Umělecká beseda, з’яўляўся аўтарам формы і сцягоў для розных грамадска-патрыятычных арганізацый Чэхіі. У 1857 годзе ён здзяйсняе паездку ў Расію, у 1860 годзе — у Італію, адкуль мастак вярнуўся душэўна хворым.

Ёсеф Манес лічыцца адным з найбуйнейшых чэшскіх нацыянальных мастакоў XIX стагоддзя. Да яго шматлікіх палотнаў адносяцца пейзажы, партрэты, гістарычны карціны, жанравыя сцэны, выявы кветак і раслін. Вядомыя яго творы, прысвечаныя вясковаму жыццю, а таксама Пражскага арлоя.

Зноскі

  1. а б Joseph Manes
  2. а б Josef Manes // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. BillionGraves — 2011.