Ёсіра Моры
Ёсіра Моры (нар. 14 ліпеня 1937) — японскі палітык, з 5 красавіка 2000 года па 26 красавіка 2001 г. гг. займаў пасаду прэм’ер-міністра Японіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Моры нарадзіўся ў японскім горадзе Номі прэфектуры Ісікава ў сям’і палітыка і безнесмена Сігэкі Моры. Ёсіра было ўсяго сем гадоў, калі памерла яго маці Каору.
У 1960 Есиро скончыў факультэт камерцыі Універсітэта Васэда. Сваю палітычную кар’еру пачаў у 1962 годзе, стаўшы сакратаром члена парламента. У 1969 г. ва ўзросце 32-х гадоў быў абраны ў палату прадстаўнікоў, дзе пераабіраўся 10 раз запар. З 1982 па 1983 гг. Моры займаў пасаду міністра адукацыі, з 1992 па 1993 гг. — пост міністра знешняга гандлю і прамысловасці, а з 1995 па 1996 гг. з’яўляўся міністрам будаўніцтва. Таксама ў 1993 годзе быў абраны генеральным сакратаром Ліберальна-дэмакратычнай партыі. У красавіку 2000 года (пасля скону ад інсульту яго папярэдніка — Кэйдза Абуці) быў абраны на пасаду прэм’ер-міністра, а ў снежні таго ж года быў пераабраны на гэты пост. Перыяд знаходжання Моры ва ўладзе быў азмрочаны шэрагам палітычных скандалаў. У выніку ў красавіку 2001 года Моры падаў у адстаўку. На пасадзе прэм’ера яго змяніў Дзюн’іціра Каідзумі.
Зноскі
- ↑ Mori Yoshiro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yoshiro Mori // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yoshiro Mori // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёсіра Моры
- Афіцыйны сайт Архівавана 30 жніўня 2005. (яп.)
- Прэм’ер-міністры Японіі
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў прэфектуры Ісікава
- Члены Ліберальна-дэмакратычнай партыі (Японія)
- Выпускнікі ўніверсітэта Васэда
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Кветак паўлоўніі
- Кавалеры Вялікага крыжа нарвежскага ордэна Заслуг
- Ганаровыя дактары МДІМА
- Асобы
- Міністры адукацыі Японіі