Перайсці да зместу

Ёханес Кэбін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёханес Кэбін
эст.: Johannes Käbin
старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР[d]
26 ліпеня 1978 — 8 красавіка 1983
Папярэднік Meta Vannas[d]
Пераемнік Арнальд Руйтэль
First Secretary of the Communist Party of Estonia[d]
26 сакавіка 1950 — 26 ліпеня 1978
Папярэднік Nikolai Karotamm[d]
Пераемнік Karl Vaino[d]

Нараджэнне 24 верасня 1905(1905-09-24)
Смерць 25 кастрычніка 1999(1999-10-25) (94 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «За працоўную доблесць» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёханес Кэбін (эст.: Johannes Käbin; 11 (24) верасня 1905, Рану — 25 кастрычніка 1999, Талін) — эстонскі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы. Першы сакратар ЦК кампартыі Эстоніі (1950-78), Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР (1978-83). Член ЦК КПСС (1952-86).

У 1936 годзе паступіў у Інстытут чырвонай прафесуры, у якім вучыўся да 1938 года (перад гэтым скончыў раённыя курсы партактыва ў Ленінградскай вобласці і курсы марксізму-ленінізму пры Ленінградскім абкаме партыі). У 1939—1941 гады працаваў старшым выкладчыкам марксізму-ленінізму Маскоўскага нафтавага інстытута імя І. М. Губкіна.

Пачынаючы з 1941 года, працуючы загадчыкам сектара друку Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Эстоніі, Кэбін курыраваў дзейнасць эстонскага друку і таксама сам публікаваўся ў выданнях. Адначасова ён уваходзіў у склад камісій, якія накіроўвалі эстонцаў у эстонскія нацыянальныя вайсковыя фармаванні, узначальваў працу партыйнага камітэта, які праводзіў працу сярод эвакуяваных жыхароў Эстоніі. Кароткі час, у 1942—1943 гадах, кіраваў курсамі для партыйнага, камсамольскага і савецкага актыву ў Яраслаўскай вобласці. Таксама некаторы час, па верасень 1942 года, працаваў у Таўрычаскім райкаме партыі ў Омскай вобласці.

Да канца вайны Кэбін стаў 1-м намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Кампартыі Эстоніі. У 1946 годзе ў Эстоніі была створана новая ўстанова — Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПЭ (філіял ІМЛ пры ВКП(б)). На працягу двух гадоў узначальваць яго было даручана Кэбіну.

У 1948 годзе Кэбін зноў вярнуўся ў ЦК кампартыі Эстоніі, быў абраны сакратаром ЦК па прапагандзе і агітацыі. 26 сакавіка 1950 г. на вядомым восьмым Пленуме яго абралі першым сакратаром ЦК кампартыі Эстоніі. На гэтай пасадзе знаходзіўся 28 год.

У 1975 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Іаханнесу Кэбіну было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (пад імем Іван Густававіч Кэбін).

26 ліпеня 1978 года абраны Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР, знаходзіўся на гэтай пасадзе да 8 красавіка 1983 года.

Пасля аднаўлення незалежнасці Эстоніі застаўся на радзіме. Памёр 25 кастрычніка 1999 года ў Таліне.

Зноскі