Ёханес Пяэзуке
| Ёханес Пяэзуке | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 30 сакавіка 1892 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 студзеня 1918 (25 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесія | фатограф, кінарэжысёр, аператар-пастаноўшчык |
| IMDb | ID 1818580 |
Ёханес Пяэзуке (эст.: Johannes Pääsuke; 30 сакавіка 1892, Тарту — 8 студзеня 1918, Орша) — эстонскі фатограф і рэжысёр, адзін з заснавальнікаў эстонскага кінематографа.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1912 годзе тартускі фатограф Ёханес Пяэзуке адкрыў першую кінастудыю ў Тарту (Estonia Film Tartus) і зняў свой першы фільм. Ён быў дакументальным, змантаваным з кінахронікі аб наведванні Таліна шведскім каралём Густавам V. Наступны фільм, зняты ў 1914 годзе Ёханесам Пяэзуке, называўся «Паляванне на мядзведзя ў Пярнумаа» («Karujaht Pärnumaal») і з’яўляўся сатырычнай камедыяй пра нямецкіх баронаў. Пяэзуке зняў каля 40 фільмаў, 10 з якіх дайшлі да нашых дзён (пяць кінахронік, чатыры дакументальныя і адзін мастацкі). Загінуў у чыгуначнай катастрофе ў горадзе Орша ў 1918 годзе.