Ёхан Лайданер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ёхан Лайданер
Johan Laidoner.jpg
галоўнакамандуючы эстонскай арміяй
Дата нараджэння 12 лютага (31 студзеня) 1884(1884-01-31)
Месца нараджэння Вірацкая воласць, Фелінскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 13 сакавіка 1953(1953-03-13) (69 гадоў)
Месца смерці Уладзімір, РСФСР, СССР
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг Эстоніі Эстонія
Род войскаў Пяхота
Званне
Камандаваў Галоўнакамандуючы эстонскай арміяй
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Эстонская вайна за незалежнасць
Узнагароды і прэміі
Залатая зброя «За адвагу»
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны IV ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава III ступені
Крыж Свабоды 1 класа 1 ступені
Крыж Свабоды 3 класа 1 ступені
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Кавалер ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 1 класа
Памятны знак Эстонскага Чырвонага Крыжа
Ордэн Адраджэння Польшчы 5-й ступені
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Святога Міхаіла і Святога Георгія
Ордэн Белага арла
Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вітаўса Вялікага
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер Ваеннага ордэна Лачплэсіса
Кавалер Ваеннага ордэна Лачплэсіса


Аўтограф Johan Laidoneri autogramm.png
Commons-logo.svg Ёхан Лайданер на Вікісховішчы

Ё́хан Ла́йданер (эст.: Johan Laidoner; у Расійскай імперыі зваўся Іван Якаўлевіч Лайданер; 31 студзеня (12 лютага) 1884, Вірацкая воласць, Фелінскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 13 сакавіка 1953, Уладзімір, РСФСР, СССР) — афіцэр рускай арміі, ваенны і дзяржаўны дзеяч Эстоніі, галоўнакамандуючы эстонскай арміяй.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная табліца з тэкстам на літоўскай і эстонскай мовах на будынку былога ваеннага вучылішча ў Вільні, дзе Лайданер вучыўся ў 19021905 гадах (цяпер факультэт прыродазнаўчых навук Віленскага ўніверсітэта, вул. Чурлёнё 18

Нарадзіўся на хутары Раба (эст.: Raba) у Вірацкай воласці (ням.: Wieratz) Фелінскага павета Ліфляндскай губерні. Родны хутар Лайданера знаходзіўся ў раёне сучаснай эстонскай вёскі Вардзья, на тэрыторыі ўтворанай у 1991-м годзе воласці Війратсі павета Вільяндзімаа, у раёне 4-га кіламетра сучаснай шашы Вільяндзі—Мустла. Быў старэйшым дзіцем у сям'і Яака Лайданера (1854—1911) і Мары Саарсен (1851—1938) — дачкі гаспадара хутара Раба.

У 19011902 гадах служыў у 110-м Камскім пяхотным палку ў Коўне. У 1905 годзе скончыў Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча. Служыў у 13-м лейб-грэнадзёрскім Эрыванскім палку. Паручнік (9 жніўня 1908), штабс-капітан (9 жніўня 1912). У 1912 годзе скончыў Імператарскую Мікалаеўскую ваенную акадэмію па першым разрадзе. Камандаваў ротай 1-га Каўказскага стралковага палка.

Удзельнік Першай сусветнай вайны. Узнагароджаны Георгіеўскай зброяй (ВП 04.07.1915). Ад'ютант штаба 21-й пяхотнай дывізіі. Намеснік начальніка аддзела разведкі ў штабе Заходняга фронту, падпалкоўнік (15 жніўня 1916). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі Часовы ўрад пачаў фарміраваць нацыянальныя часці. Лайданер узначаліў Эстонскую дывізію, якая фарміравалася з эстонцаў. Пасля сыходу немцаў з Паўночнай Прыбалтыкі — Галоўнакамандуючы эстонскай арміі (у вайне за незалежнасць Эстоніі [1]), палкоўнік (4 красавіка 1918).

У 1919 годзе Эстонскія войскі, у склад якіх уваходзілі белагвардзейскія войскі (яны падпарадкоўваліся галоўнакамандуючаму Лайданеру паводле дагавора заключанага з урадам Эстоніі 6 снежня 1918 г.) вялі наступальныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Савецкай Расіі. Узяцце[2] Петраграда эстонскімі войскамі планавалася толькі ў выпадку юрыдычнага прызнання самастойнасці Эстоніі Расійскай дзяржавай. Генерал-маёр (20 студзеня 1919), генерал-лейтэнант (26 сакавіка 1920). У 1920 годзе выйшаў у адстаўку. Дэпутат дзяржаўнага савета Эстоніі. Узначальваў камісію Лігі Нацый па вырашэнні турэцка-іракскай тэрытарыяльнай спрэчкі.

У снежні 1924 года кіраваў прыгнечаннем паўстання, падрыхтаванага камуністамі. З 1925 года ў адстаўцы.

Дзяржаўны пераварот 1934 года[правіць | правіць зыходнік]

12 сакавіка 1934 года Лайданер разам з Канстанцінам Пятсам, які быў у той перыяд прэм'ер-міністрам Эстоніі ў паўнамоцтвах Дзяржаўнага старэйшыны, здзейсніў дзяржаўны пераварот 1934 года ў Эстоніі. У выніку ваеннага перавароту было ўсталявана аўтарытарнае кіраванне і абвешчана надзвычайнае становішча. Пятс быў абвешчаны Дзяржаўным Пратэктарам Эстоніі (Riigihoidja), а Лайданер ізноў прызначаны Галоўнакамандуючым эстонскай арміяй. Усе палітычныя партыі былі забаронены, уведзена цэнзура прэсы. Сваімі дзеяннямі Пятс і Лайданер не дапусцілі перамогі на выбарах вапсаў (ветэранаў вайны за незалежнасць[1] Эстоніі) — вельмі правага руху, які арыентаваўся на таталітарныя рэжымы тагачасных Італіі і Германіі.

Ёхан Лайданер і ваеннакамандуючы сухапутных войскаў Фінляндыі Гуга Остэрман у Таліне ў 1938 годзе. Сустрэча адбылася ў рамках Фінска-Эстонскага ваеннага супрацоўніцтва.

24 лютага 1939 года прысвоена званне генерала.

Падзеі 1940 года, ссылка і арышт[правіць | правіць зыходнік]

Пры распачатым 17 чэрвеня 1940 года дадатковым уводзе ў Эстонію войскаў Чырвонай Арміі, які рушыў пасля прад'яўлення Савецкім Саюзам ультыматуму, не толькі не аддаваў загадаў адкрыць агонь, але па даручэнні прэзідэнта Эстоніі Пятса вёў перамовы з савецкімі ваеннымі ўладамі (з генералам арміі К. А. Мерацковым) пра дыслакацыю савецкіх войскаў.

У перыяд правядзення мерапрыемстваў па далучэнні Эстоніі да СССР быў арыштаваны савецкімі ўладамі і дэпартаваны ў ссылку ў Пензу ў канцы ліпеня 1940 года — яшчэ да афіцыйнага далучэння дзяржавы да Савецкага Саюза, які адбыўся 6-га жніўня таго ж года.

26 ліпеня 1941 года арыштаваны НКУС. Знаходзіўся ў Кіраўскай турме (следства доўжылася да сакавіка 1942 года, пасля чаго было прыпынена «да атрымання асобага распараджэння»). У 19451952 гадах знаходзіўся ў Іванаўскай турме; у лютым 1952 года следства адноўлена; 16 красавіка 1952 года прысуджаны асобай нарадай да 25 гадоў турэмнага зняволення з канфіскацыяй маёмасці за «актыўную контррэвалюцыйную і антысавецкую дзейнасць». 30 красавіка 1952 года ў суправаджэнні спецканвою накіраваны ва Уладзімірскі цэнтрал, дзе сканаў 13 сакавіка 1953 года.

Пахаваны разам з прадстаўніком кіраўніцтва польскага Супраціўлення Янам Станіславам Янкоўскім, які сканаў у той жа турме, у безназоўнай магіле на Князь-Уладзімірскіх могілках, каля турэмнай агароджы. Дакладнае месца пахавання Ё. Лайданера невядома; мемарыяльная дошка ўсталявана на браме Князь-Уладзімірскіх могілак ва Уладзіміры[3] па дамоўленасці паміж Эстоніяй і Расіяй 12 лютага 1999 года; увесну 2007 года яна была апаганена «невядомымі»[4].

Ацэнкі дзейнасці Лайданера[правіць | правіць зыходнік]

У сваёй кнізе «Генерал Лайданер і Эстонская Рэспубліка ў 1939—1940» фінскі гісторык Марці Туртала прыходзіць да высновы, што размяшчэнне першых савецкіх ваенных баз у Эстоніі ў верасні 1939 года было свядомым крокам эстонскага кіраўніцтва на чале з Пятсам і Лайданерам. У пацверджанне сваіх тэзісаў гісторык прыводзіць факт, што ў Эстоніі, у адрозненне ад Фінляндыі, у свой час не абвясцілі мабілізацыю для барацьбы са СССР.
   «Пасіўнасць і неабвяшчэнне мабілізацыі не былі выкліканы адсутнасцю адвагі ці баязлівасцю. Пытанне было ў выбары Пятса і Лайданера», — сцвярджае Туртала,    дадаючы, што апазіцыя не крытыкавала рашэнні ўрада, таму што ў той момант у Эстоніі панавала дыктатура.[5]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1911 Ё. Лайданер ажаніўся з Марыяй, народжанай Крушэўскай (нар. 1888). У 1940 яна была разам з мужам вывезена ў СССР і пасаджана ў лагеры; вызвалілася пасля смерці Сталіна і памерла ў доме для састарэлых у Хаапсалу ў 1978.[6]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Мати Граф, «Эстония и Россия 1917—1991: Анатомия расставания», Таллинн, 2007 г., изд. Арго, ISBN 9789949415984, стр. 185, 188
  2. Мати Граф, «Эстония и Россия 1917—1991: Анатомия расставания», Таллинн, 2007 г., изд. Арго, ISBN 9789949415984, стр. 193
  3. город Владимир Улица Большая Нижегородская Дом 71а корп. «Старое кладбище» (информация обновлена 28.12.2003)
  4. Ва Уладзіміры апаганены помнік эстонскаму генералу Ёхану Лайданеру
  5. Историк: Лайдонер и Пятс привели Эстонию в СССР // Постимеэс, 19.03.2008
  6. Ёхан Лайданер. Галаўкам эстонскай арміі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]