Ёіл Энцін
| Ёіл Энцін | |
|---|---|
| יואל ענטין | |
| | |
| Дата нараджэння | 1874 ці 1875 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 лютага 1959 |
| Месца смерці | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
Ёіл Энцін (1874 ці 1875, Пагост — 26 лютага 1959, Нью-Ёрк) — яўрэйскі педагог, тэатральны крытык, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Ураджэнец Беларусі, пісаў на ідышы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1874 ці 1875 годзе, восенню, у лістападзе. Дзень нараджэння невядомы, у той тыдзень чыталі раздзел торы «Хая-Сара». Бацьку звалі Ісар-Нота, ён меў карчму і краму, быў нашчадкам вядомага прозвішча Гальперын, а маці з рабінскай сям’і. З пяці гадоў вучыўся ў хедары, і з братам Арнам, у дзяцінстве пазнаёміўся з апавяданнямі на ідышы і на іўрыце. Напісаў вершы і пачатак апавядання. Пасля барміцвы правёў лета за вучобай у Эсьмонах, у бялыніцкім і, мірскім ешыбоце, у бэйс-мідрашы роднай вёскі. Далучыўся да руху Гібат-Сіён.
Рашыў зарабіць грошы і пасяліцца ў Палесціне. У 1890 адправіўся ў Маскву, працаваў настаўнікам іўрыта, бібліятэкарам аб’яднання Бнэй-Сіён. У 1891 мусіў вярнуцца дамоў, выехаў да братоў у ЗША.
Жыў у Нью-Ёрку, працаваў спачатку на фабрыцы сарочак, потым прадаваў цыгарэты, яўрэйскія газеты і бульварныя раманы (на ідышы). Пад уплывам рабочага руху пачаў хадзіць у вячэрнюю школу для эмігрантаў, пазнаёміўся з Кранцам і Л. Мілерам, якія там працавалі. Слухаў лекцыі Абрама Каспэ і Юды Ёфа па англійскай мове, матэматыцы, латыні. У 1896-98 вольны слухач Columbia University, вывучае англійскую літаратуру, псіхалогію, антрапалогію, чытае рускую літаратуру, асабліва зацікавіўся англійскай драмай. У 1898 годзе настаўнік англійскай мовы і літаратуры ў працоўнай школе, настаўнік ідыша.
У 1895-96 з’яўляюцца яго першыя выступленні ў друку, на англійскай мове верш на свята 1-га мая (выданне «People»), на яўрэйскай навукова-папулярныя і сацыялістычныя артыкулы ў газеце Кранца «Зунтог абендблат».
Змагаўся за мастацкую вартасць яўрэйскага тэатра. У 1896 годзе заснаваў таварыства «Фрае ідышэ фолкс-бінэ», у якім выконваў абавязкі сакратара, настаўніка, прымаў удзел у сустрэчах і спрэчках. У тым самым годзе рэдагаваў аднайменны зборнік, на старонках якога ўпершыню піша пра тэатр. Яго паплечнікамі былі Кобрын, Гордзін. У 1902-12 узначальваў «Прагрэсіўны драматычны клуб», узгадаваў цэлы рад акцёраў і тэатразнаўцаў (Хаім Эрэнрайх, Лі Страсберг).
Відны член партыі Паалей-Сіён у ЗША. Адзін з першых аўтараў вядомай яўрэйскай газеты «Forward», друкаваўся амаль ва ўсіх перыядычных выданнях Амерыкі свайго часу, найбольш — у газетах «Вархайт», «Тог», «Цайт». Рэдагаваў партыйныя газеты — «Ідышэр кемфэр», «Ідышэр арбэтэр».
Спрыяў з’яўленню свецкіх яўрэйскіх школ (з навучаннем на ідышы). Узначальваў камітэт за яўрэйскую мову ў дзяржаўных школах. Ініцыятар і актыўны ўдзельнік таварыства дапамогі яўрэям-ахвярам вайны, член Яўрэйскага кангрэса, уваходзіў у галоўны выканаўчы камітэт Яўрэйскага нацыянальнага рабочага саюза. Доўгі час быў выкладчыкам і, намінальна, дырэктарам Яўрэйскай настаўніцкай семінарыі ў Нью-Ёрку, яе заснавальнік. Атэіст.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Бацькі выехалі ў Палесціну.
Ажаніўся з Фаняй Зак, у шлюбе нарадзіліся сын Генры, дочкі Мінка і Рэгіна. 4 унукі. Дзеці гаварылі па-яўрэйску. Жыў на Манхэтэне, па адрасе 57 West 75th Street.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Напісаў мноства літаратурна-крытычных артыкулаў, кнігу «Што такое літаратура», кнігі пра класікаў — Мэндэле, Шолам-Алейхама, Пераца, — аўтар-укладальнік школьных падручнікаў і хрэстаматый яўрэйскай прыгожай пісьменнасці.
Пісаў драмы, з якіх вядома адна — «Школа жыцця» — у суаўтарстве з Левіным (1907).
Перакладаў на ідыш з англійскай і рускай моў, іўрыта. Пераклаў шмат драм: «Прывіды» Ібсена, «Саламея» Вайлда, «Пелеас і Мелізанда» Метэрлінка, Ежы Жулаўскі, Артур Шніцлер.
Карыстаўся псеўданімамі: Э. І., Бен-Петуель, Б. П. Л., Ан алт-юнгер, Эйнер дун дзі Асорэ Батлонім, А нервезер юнгерманчык, Ігнатус, Шлойма Урбанскі, Ента Шаляўская, М. Гальперын, Л. Мінскі, Л. Ісаровіч, А гаст аф а вайл, А райзндэр і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Члены Паалей Цыён
- Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
- Пісьменнікі на ідыш
- Перакладчыкі на ідыш
- Пісьменнікі Беларусі
- Педагогі ЗША
- Грамадскія дзеячы ЗША
- Літаратуразнаўцы