Ёўня (гаспадарчая пабудова)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ёўня (асець) — традыцыйная гаспадарчая пабудова для прасушкі збожжавых культур, канапель і лёну.

Звычайна квадратная зрубная пабудова з імшанымі сценамі, насыпной столлю і шчыльна падагнанымі дзвярамі. Мае печ (без коміна), прыстасаванні для прасушкі снапоў — жэрдкі, якія перамяшчаюцца па дзвюх бэльках, умацаваных на вышыні каля 1 м ад падлогі.

Ёўню часцей будавалі каля гумна або ўнутры яго (без страхі).

Пашырана на Віцебшчыне, Магілёўшчыне і часткова Гомельшчыне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]