Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ІБіА Дзяржбуда БССР)

Інстытут будаўнітва і архітэктуры АН БССР — адзіная ў Беларусі акадэмічная ўстанова ў галіне будаўніцтва і архітэктуры. Інстытут быў утвораны 2 снежня 1944 года ў складзе Аддзялення тэхнічных навук АН БССР на правах Сектара па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры. З 2-й паловы 1940-х гг. — Аддзел будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. 5 ліпеня 1957 СМ БССР прыняў пастанову аб арганізацыі на базе Аддзела будаўніцтва і архітэктуры АН БССР НДІ будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. Дырэктарам Інстытута быў прызначаны Сяргей Сяргеевіч Атаеў. З 1957 па 1958 уключна Інстытут быў у складзе Аддзялення фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, з 1959 па 1963 — у складзе Аддзялення тэхнічных навук. У 1963 перададзены са складу Акадэміі навук у Дзяржбуд БССР.

Асноўныя рэзультаты дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

1955 г.[правіць | правіць зыходнік]

Па праблеме «Індустрыялізацыя і механізацыя жыллёвага будаўніцтва» скончана тэма «Асновы арганізацыі і механізацыі буйнаэлементнага будаўніцтва ў БССР». Распрацавана новая, больш эфектыўная тэхналогія вырабу буйнапамерных жалезабетонных канструкцый палігонным спосабам. На тэрыторыі бетоннага заводу ў Мінску быў пабудаваны палігон вытворчасцю 5000 м³/год для выбару буйнапамерных сценавых панэляў.

Скончаны працы па тэме «Даследаванне статыкі жалезабетонных рабрыстых сценавых панэляў». Была прапанавана новая методыка[uk] разліку тонкасценавых жалезабетонных элементаў будынкаў, якая пазней знайша шырокі ўжытак у будаўнічай практыцы, бо давала значную эканомію будаўнічых матэрыялаў.

Па праблеме «Архітэктура і горадабудаўніцтва БССР» выканана тэма «Тэхніка-эканамічны аналіз жылля, пабудаванага ў Мінску ў перыяд 19451955 гг.» Дадзены рэкамендацыі па найбольш рацыянальных відах аддзелачных матэрыялаў.

Завершана тэма «Вырашэнне задач ансамблю на прыкладзе праспекта імя Сталіна ў Мінску». Дадзены рэкамендацыі наконт архітэктурна-эканамічных пытанняў праектавання і будаўніцтва магістралей. Пазначаныя рэкамендацыі ў далейшым былі выкарыстаны пры стварэнні галоўных вуліц у гарадах рэспублікі.

Па праблеме «Гісторыя беларускага дойлідства» выканана тэма «Абарончыя збудаванні Беларусі XIII-XVII стст.» Сабраны матэрыял у далейшым быў апублікаваны.

1956 г.[правіць | правіць зыходнік]

Складзены карты будаўнічага заніравання згодна наяўных у асобных раёнах Беларусі сыравінных рэсурсаў.

Па праблеме «Архітэктура і горадабудаўніцтва» завершана работа па планіроўцы і архітэктуры раённых цэнтраў Беларусі.

1957 г.[правіць | правіць зыходнік]

Па праблеме «Архітэктура і горадабудаўніцтва» завершана распрацоўка перспектыўнага плану рэканструкцыі і будаўніцтва Батанічнага саду АН БССР.

Даследаваны трываласныя характарыстыкі і паказчыкі дэфарматыўнасці муру з буйных сілікатных блокаў, удакладнены разліковыя нарматывы. Вынікі перарадзены праектным арганізацыям і на вытворчасць.

Атрыманы новыя саставы для абліцоўкі сілікатных і бетонных паверхняў, вызначаны найбольш эфектыўныя спосабы іх нанясення на паверхні сценаў, цокаляў і да т.п. Вынікі перададзены ў вытворчасць.

Распрацаваны прапановы па арганізацыі і механізацыі транспартна-мантажных[uk] работ у буйнаэлементным будаўніцтве.

1958 г.[правіць | правіць зыходнік]

Выкананы працы па рацыянальнай планіроўцы і забудове жылых кварталаў у Мінску, распрацаваны новыя канструкцыйныя рашэнні жылых дамоў з аб’ёмна-прасторавых блокаў на адзін пакой, дадзены прапановы па ўжытку ў будаўніцтве сельскіх жылых дамоў глінасырцавых матэрыялаў, распрацаваны новыя тыпы аблегчаных падмуркаў для малапавярховага будаўніцтва.

Асноўныя працы, якія выйшлі ў гэтым годзе:

  • Винокуров Е. Ф. Практические методы расчетов оснований и фундаментов промышленного и гражданского строительства (15,0 друк. арк.)
  • Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии (22,5 друк. арк.)

1959 г.[правіць | правіць зыходнік]

Вяліся работы па планіроўцы і забудове жылых раёнаў гарадоў Беларусі, распрацоўваліся новыя тыпы жылых дамоў для масавага будаўніцтва, удасканальваліся метады разлікаў і канструявання жалезабетонных элементаў.

1960 г.[правіць | правіць зыходнік]

Была вынайдзена сыравіна для атрымання спецыяльнага саставу бязборавага шкла. Ён быў выкарыстаны для вытворчасці бязборавага шкловалакна, хімічна ўстойлівага ў шчолачным і слабакіслым асяроддзі. Скончаны праект па будаўніцтве на «Полацкшкловалакне» цэха па вырабу арматуры са шклопластаў.

Створана бетонафармавальная машына, на якой былі адпрацаваны прыёмы шматслойнага фармавання плоскіх панэляў. Распрацоўка ўведзена ў вытворчасць.

1961 г.[правіць | правіць зыходнік]

Пачаты работы па ўдасканаленні буйнапанэльнага домабудаўніцтва.

1962 г.[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўваліся праблемы, якія ўваходзілі ў план найважнейшых навукова-даследчых работ Дзяржбуда СССР: «Горадабудаўніцтва і раённая планіроўка», «Грамадскія і прамысловыя пабудовы» і «Будаўнічыя канструкцыі, тэхналогія іх вырабу і мантажу».

Гістарычная значнасць Інстытута[правіць | правіць зыходнік]

Закладзены асновы індустрыяльнага панэльнага домабудаўніцтва ў Беларусі і індустрыялізацыі будаўніцтва ўвогуле, распрацаваны новыя тэхналогіі ў вытворчасці шкловалакна, бетону, арматуры. Апублікавана калектыўная манаграфія «Архитектура и строительство Советской Белоруссии», прысвечаная пытанням гісторыі беларускай савецкай архітэктуры і горадабудаўніцтва, распрацаваны асновы планіроўкі і архітэктуры раённых цэнтраў Беларусі. На базе інстытута былі арганізаваны асноўныя рэспубліканскія навукова-даследчыя і праектныя арганізацыі па будаўніцтве і архітэктуры — Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва, НДРУП па будаўніцтве «Інстытут БелНДІБ», Інстытут жылля — «НДПТІБ імя Атаева С. С.», БелНДІдзіпрасельбуд.

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]