Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Дамашаны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Іаана-Багаслоўская царква
Damašany. Дамашаны. Свята-Іаана-Багаслоўская царква.jpg
54°01′09,20″ пн. ш. 27°56′46,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Дамашаны
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Благачынне Смалявіцкае благачынне 
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1772 год

Свята-Іаана-Багаслоўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Дамашанах Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў 1944—49 гадах

У вёсцы захавалася царква, пабудаваная ў 1507 годзе князем Канстанцінам Астрожскім. Паводле вопісу 1806 года, яна была драўлянай, аднакупальнай, пабудавана замест згарэлай у 1772 годзе. Напачатку XX стагоддзя быў праведзены рамонт. Царква ўцалела ў перыяд Другой сусветнай вайны, але была разбурана савекімі уладамі пасля вайны.

Аднаўленне царквы пачалося ў 1994 г. і завяршылася ў 1997 г. Вялікі ўклад унёс святар Сяргей Георгіевіч Плячкоў[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Да кубападобнага зруба малітоўнай залы далучаны прамавугольныя прырубы прытвора і апсіды, над якой 2-схільны гонтавы дах пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Дах завершаны 2 цыбулепадобнымі галоўкамі і 4-гранным барабанам паміж імі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз ганак бакавога фасада прытвора. У афармленні інтэр'ера выкарыстана разьба па дрэве[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, зтнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1987,— 308 с.: іл.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Минские епархиальные ведомости. 2000. № 2. С. 7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]