Жан Бясстрашны

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іаан Бясстрашны)
Jump to navigation Jump to search
Жан Бясстрашны
фр.: Jean sans Peur
Жан Бясстрашны
Жан Бясстрашны
Arms of Jean Sans Peur.svg
сцяг
граф Невера
1384 — 1404
Папярэднік: Маргарыта Фландрская і Філіп II Смелы
Пераемнік: Філіп Бургундскі
сцяг
граф Шарале
1404 — 1410
Папярэднік: Філіп II Смелы
Пераемнік: Філіп III Добры
сцяг
герцаг Бургундыі
1404 — 1419
Папярэднік: Філіп II Смелы
Пераемнік: Філіп III Добры
сцяг
граф Бургундыі
1405 — 1419
Папярэднік: Філіп II Смелы
Пераемнік: Філіп III Добры
сцяг
граф Фландрыі, і Артуа
сцяг
1405 — 1419
Папярэднік: Маргарыта Фландрская і Філіп II Смелы
Пераемнік: Філіп III Добры
 
Дзейнасць: герцаг
Нараджэнне: 28 мая 1371
Смерць: 10 верасня 1419 (48 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Бургундская галіна дынастыі Валуа
Бацька: Філіп II Смелы
Маці: Маргарыта III
Жонка: Маргарыта Баварская[d]
Дзеці: Філіп III Добры, Марыя Бургундская[d], Маргарыта Бургундская[d], Ганна Бургундская[d], Агнэса Бургундская[d] і Жан Бургундскі[d]

Жан Бясстрашны (фр.: Jean sans peur; 28 мая 1371, Дыжон — 10 верасня 1419, Мантро) — герцаг Бургундскі з 1404 года з бургундскай галіны дынастыі Валуа.

Юнацкасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўшыся ў Дыжоне, Жан быў сынам герцага Бургундыі Філіпа II Смелага і Маргарыты III Фландрскай[1]. Як іх прамы спадчыннік, ён выкарыстоўваў тытул графа Невера з 1384 па 1405 года. Пасля свайго ўзыходжання на прастол Жан саступіў гэты тытул свайму брату Філіпу.

У 1385 годзе Жан ажаніўся з Маргарытай Баварскай, дачкой Альбрэхта Баварскага, графа Галандыі і Генегау, для ўзмацнення сваіх пазіцый у Галандыі, пасля адмены сваёй жаніцьбы на стрыечнай сястры Кацярыне Французскай, дачцы караля Францыі Карла V.

Перад узыходжаннем на трон герцагства Бургундыя Жан на чале французскіх крыжакоў выступіў на дапамогу венгерскаму каралю Жыгімонту супраць турак. 25 верасня 1396 года ў бітве пад Нікопалем ён ваяваў з такім запалам і адвагай, што яму далі мянушку Бясстрашны (фр.: Sans-Peur). Нягледзячы на асабістую доблесць, узяты туркамі ў палон і павінен быў унесці выкуп у 200 000 дукатаў, у выніку выплачаны бацькам Жана.

Канфлікт з Людовікам Арлеанскім[правіць | правіць зыходнік]

Герцагства Бургундыя падчас кіравання Іаана Бясстрашнага

Герцагам Бургундскім Жан стаў пасля смерці свайго бацькі, у 1404 годзе. Ад апошняга ён атрымаў у спадчыну і варожасць да Арлеанскага дому, у якіх аспрэчваў уплыў пры двары псіхічнахворага французскага караля Карла VI. Яго галоўны супернік, брат караля, герцаг Людовік Арлеанскі, якога Жан ненавідзеў, падазраючы яго ў любоўнай сувязі са сваёй жонкай, спрабаваў наладзіць адносіны з каралевай Францыі Ізабелай Баварскай і магчыма, стаць яе каханым. Герцаг Бургундыі здолеў атрымаць прызначэнне ў адпаведнасці з каралеўскім дэкрэтам — на працягу аднаго з перыядаў «адсутнасці» караля, калі праявілася яго разумовая хвароба — як апякун дафіна і дзяцей караля. Гэта не палепшыла адносіны паміж імі.

Неўзабаве абодва канкурэнта перасталі саромецца адкрытых пагроз у адрас адзін аднаго. Іх дзядзька герцаг Жан Берыйскі забяспечыў клятву аб урачыстыі ўзгадненні, але праз тры дні, 23 лістапада 1407 года герцаг Людовік Арлеанскі быў забіты на вуліцы Парыжа. Ён падвергся нападу пасля спынення свайго каня групай мужчын, якія забралі яго зброю, зрабіўшы герцага безабаронным. Замоўцам лічыўся герцаг Бургундыі, і ў гэтым ніхто не сумняваўся, збо ён сам прызнаў свой удзел, абвясціўшы, што гэта было дапушчальным актам «тыраназабойства».

Пасля ўцёкаў з Парыжа і некалькіх сутыкненняў з арманьякамі, Жан здолеў вярнуць давер караля. У 1409 годзе спадчыннікі герцага Арлеанскага вымушаны былі з ім прымірыцца (Шартрскі дагавор), і кароль прабачыў усе злачынствы герцага Бургундскага. Пазнейшы ўказ аднавіў апякунства Жана над дафінам. Жан ажаніў свайго спадчынніка Філіпа Добрага на Мішэль Французскай, дачцы Карла VI. Таксама герцаг не забываў пра важнасць сярэдняга класа гандляроў і ўніверсітэт Парыжа.

Пасля спрэчкі з арлеанцамі, вырашанай на яго карысць, Жан не мог пачувацца ў лёгкім становішчы. Сын і спадчыннік Людовіка, Карл сабраў саюзнікаў, сярод якіх быў Бернар VII д'Арманьяк, каб падтрымаць сван прэтэнзіі на вяртанне канфіскаванай у яго ўласнасці. Мір быў урачыста заключаны ў 1410 годзе, і Жан вярнуўся ў Бургундыю. Арманьякі не былі задаволены сваёй палітычнай уладай, і пасля таго, як адбыўся шэраг бунтаў і нападаў на гараджан, Жан быў адкліканы ў сталіцу, затым пасланы назад у Бургундыю ў 1413 годзе.

Канфлікт з дафінам[правіць | правіць зыходнік]

Забойства Жана Бясстрашнага на мосце ў Мантэро

Праз два гады, войскі Жана прыступілі да аблогі Парыжа. 30 мая 1418 года ён захапіў горад, дзе падверг сваіх праціўнікаў арманьякаў надзвычай жорсткім праследаванням. Аднак дафіну, будучаму каралю Карлу VII удалося ўцячы з горада. Жан размясціўся ў Парыжы і абвясціў сябе абаронцам караля.

Хоць і не з’яўляючыся адкрытым саюзнікам англічан, Жан не зрабіў нічога для прадухілення здачы Руана ў 1419 годзе. З акупаванай англічанамі паўночнай Францыяй і Парыжам, занятым Бургундыяй, дафін спрабаваў заключыць пагадненне з Жанам. Яны сустрэліся ў ліпені і пакляліся выконваць мір на мосце Поўлі, побач з Мелёнам. На падставе таго, што мір не быў дастаткова падмацаваны сустрэчай у Пойлі, новая сустрэча была прызначана на 10 верасня 1419 года на мосце ў Мантэро.

Жан Бясстрашны прыбыў са сваім эскортам для ўдзелу ў дыпламатычнай сустрэчы. Але на гэтым спатканні Жан быў забіты рыцарамі са світы дафіна, якімі камандваў граф Тангі дзю Шатэлем і віконт дэ Нарбон. Яму адсеклі левую руку, якой ён інстыктыўна закрыўся ад удару, а затым рассеклі чэрап да самага падбародка. Тыя ж раны і той жа зброяй былі нанесены дванаццаць гадоў назад Людовіку Арлеанскаму.

Пахаваны герцаг быў у Дыжоне. Сын і пераемнік Жана, Філіп III Добры, стаў мсціўцам за забойства бацькі, заключыўшы саюз з англічанамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Бургундскія Валуа