Іаан Камнін Дука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Іаан Камнін Дука
Iōannēs Komnēnos Doukas
Trachy of John Komnenos Doukas.jpg
Кіраўнік Фесалонікаў
1237 — 1244
Папярэднік Мануіл Камнін Дука
Пераемнік Дзмітрый Камнін Дука
Кіраўнік Фесаліі
1237 — 1239
Папярэднік Мануіл Камнін Дука
Пераемнік Мануіл Камнін Дука

Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць 1244
Род Komnenodoukas family[d]
Бацька Феадор Камнін Дука[1]
Маці Марыя Петраліфаіна[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаан Камнін Дука (грэч. Ιωάννης Κομνηνός Δούκας; пам. 1244) — кіраўнік Фесалонікаў у 1237—1244 , а таксама Фесаліі ў 1237—1239 гадах.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Іаан быў старэйшым сынам кіраўніка Эпіра Феадора Камніна Дукі і Марыі Петраліфы. У 1230 годзе бацька і яго сям'я былі палонены ў бітве пры Клакотніцы воінамі балгарскага цара Івана II Асеня. Калі ў 1237 годзе дачка Камніна Дукі Ірына стала жонкай Асеня, Іаан быў выпушчаны на свабоду разам з аслепленым бацькам і малодшым братам Дзмітрыем. Яны дасягнулі Фесалонікаў, і зрынулі брата Феадора Мануіла, які захапіў уладу ў горадзе ў 1230 годзе. Пасля гэтага, кіраўніком Фесалонікаў стаў Іаан, а яго бацька адправіўся ў Эдэсу.

У 1239 годзе Мануіл вярнуўся разам з войскамі Нікейскай імперыі, і з іх дапамогай зацвердзіўся ў Фесаліі. У 1241 годзе памёр заступнік Феадора Іван II Асень, пасля чаго кіраўнік Нікеі Іаан III Дука Ватац адважыўся на больш актыўную палітыку ў гэтым рэгіёне. У 1242 годзе ён зманам паланіў Феадора, і павёў армію на ўзяцце Фесалонікаў. Іаан адбіў гэты напад, і ў той час прыйшла вестка тое, што сельджукі напалі на ўсходнія ўладанні Ватаца. Кіраўнікі заключылі дагаворы, паводле якіх Камнін прызнаваў уладу малаазійскага цара, а ў абмен атрымліваў тытул дэспата[2].

Іаан памёр у 1244 годзе, і горад перайшоў пад уладу яго малодшага брата Дзмітрыя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]