Іаан Магнус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іаан Магнус
Johannes Magnus.png

Прафесія:

святар, гісторык

Нараджэнне:

19 сакавіка 1488[1][2][3]
Лінчэпінг

Смерць:

22 сакавіка 1544[1][2][3] (56 гадоў)
Рым, Папская вобласць

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Іаан Магнус (лац.: Johannes Magnus), латынізацыя сапраўднага імя — Юхан Монсан (шведск.: Johan Månsson) (19 сакавіка 1488, Лінчэпінг — 22 сакавіка 1544, Рым) — каталіцкі архібіскуп Упсальскі і прымас Швецыі (1523—1531), багаслоў, гісторык і складальнік генеалогіі. Брат Олафа Магнуса, таксама вядомага каталіцкага дзеяча і гісторыка.

Архібіскупская пячатка Іаана Магнуса

Сын Монса Педэрсана, дэпутата рыксдага ад Лінчэпінга. Прэтэндаваў на паходжанне з арыстакратычнай сям'і Стурэ (Magnus з'яўляецца адначасова перакладам імя Store — «вялікі»), але доказаў гэтага няма. У 1523 прызначаны каралём Густавам I Васам на Упсальскую кафедру без папскага дазволу (Клімент VII палічыў незаконным скасаванне за здраду папярэдняга архібіскупа Густава Троле). Праз некаторы час Іаан выступіў супраць рэфарматарскіх планаў караля і дзейнасці лютэранскіх прапаведнікаў Олафа і Лаўрэнція Петры. У 1526 Магнус ездзіў паслом у Вялікае княства Маскоўскае да Васіля III, але ў Швецыю не вярнуўся. У 1531 Густаў Васа прызначыў замест яго архібіскупа-пратэстанта — Лаўрэнція Петры. У 1533 годзе папа прызнаў звальненне Троле законным і пасвяціў Іаана Магнуса ў архіепіскапы ў Рыме, але, па прычыне, што Швецыя ў гэты час ужо канчаткова адвярнулася ад Рыма, Магнус застаўся ў папскай сталіцы да канца жыцця. Пасля яго смерці папа прызначыў фармальным архібіскупам Упсалы яго брата Олафа.

  1. 1,0 1,1 Johannes Magnus — 1917.
  2. 2,0 2,1 Johannes Magnus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Johannes Magnus // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.